21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

РАБIНКА НА РЭШТКАХ КАСЦЁЛА, АБО ГIСТОРЫЯ ЖЫВЕ ПА СУСЕДСТВУ

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юлiя МIХАЛЮК. Фота аўтара.

У час адпачынку на летнiх вакацыях у Клецку я заўсёды звяртала ўвагу на рэшткi зруйнаванай старой сцяны з чырвонай цэглы, што так недарэчна ўзвышаецца на чыiмсьцi агародзе. Iмкнучыся да рамантычных прыгод i неверагодных гiсторый, хацела дазнацца, якiя сакрэты хаваюць руiны...




Якiм жа было здзiўленне, калi даведалася, што разбураны цуд — гэта той самы першы кальвiнскi збор на тэрыторыi Беларусi, у якiм калiсьцi працаваў Сымон Будны...

Нават зараз, апынуўшыся каля рэштак старажытнай пабудовы, адчуваеш векавую велiчнасць i былую моц. Сапраўды, гiсторыя будынка дзiўная — ад самага пачатку i на працягу яго iснавання.

Каб патрапiць да помнiка блiжэй, трэба прайсцi ў двор да гаспадароў дома. Мясцовыя жыхары, Уладзiмiр i Таццяна Iоська, ужо прызвычаiлiся, што да iх даволi часта прыходзяць цiкаўныя, каб паглядзець ды сфатаграфаваць развалiны. Каля 30 гадоў жывуць у непадзельным суседстве людзi i касцёл. I, паводле iх слоў, такое суседства нават карыснае.

«Цiкавая з’ява, — усмiхаецца Уладзiмiр Iоська, — рэшткi будынка ўлетку за цэлы дзень збiраюць цяпло, а ноччу яго аддаюць. Таму наша садавiна ды агароднiна расце вельмi добра».

Таццяна i Уладзiмiр кажуць, што iм падабаецца жыць побач з сапраўднай гiсторыяй. Яны даглядаюць i клапоцяцца пра рэшткi касцёла. А частым наведвальнiкам нават рады, бо гэта значыць, што людзi цiкавяцца мiнулым.

ПРАЗ ВЯКI ДА КНЯЗЁЎ, МАГНАТАЎ ДЫ ШЛЯХТЫ...

Што ж уяўляў з сябе гэты касцёл? Пачынаць трэба ажно з сярэдзiны XVI стагоддзя, з часу яго заснавання. Праектаваў касцёл знакамiты iтальянскi архiтэктар Джаванi Марыя Бернардонi. Магчыма, больш вядомы яго касцёл Божага цела i замкавы комплекс ў Нясвiжы. Бо яны, у адрозненне ад клецкага касцёла, захавалiся.

Клецкi фарны касцёл меў трох’ярусную вежу-званiцу, 7 алтароў. Пры iм быў шпiталь, дом для ўбогiх (кшталту дома састарэлых). А вакол размяшчалiся могiлкi.

Касцёл быў сведкам многiх гiстарычных падзей, кожная з якiх iмкнулася пакiнуць на iм свой адбiтак. Менавiта з прыходам Рэфармацыi Мiкалай Радзiвiл Чорны, прыхiльнiк пратэстанцкага руху, адабраў храм у католiкаў i зрабiў тут кальвiнскi збор. Гэта ён запрасiў сюды славутага Сымона Буднага, прапаведнiка кальвiнiзму i настаўнiка. Збор праiснаваў амаль паўстагоддзя: з 1560 па 1607 год.

«Цi не назiралi вы таемных незразумелых рэчаў, прывiдаў? — пытаюся ва Уладзiмiра Iоськi. — Бо i ваш дом, i навакольныя стаяць каля былых могiлкаў».

«Не, — адказвае ён, — нiякiх прывiдаў мы не бачылi. Гэта натуральна: былыя пакаленнi сыходзяць, а на iх месцы жывуць новыя. Але што датычыцца розных таямнiц касцёла, кажуць, нiбыта калiсьцi тут быў падземны ход, якi вёў ажно на клецкi гарадскi вал. Але цi праўда — невядома».




Аднак дырэктар Музея гiсторыi Клеччыны Марына Леаненя мае iншы погляд на такое суседства сучаснiкаў з мiнулым. Напэўна, справа толькi ў жаданнi, верыць цi не верыць у забабоны. Што датычыцца падземнага хода, то дакументальных звестак, пацвярджэнняў не знойдзена. I гэта толькi адна з версiй. Але дакладна вядома iншае: у самiм касцёле, недзе ў сутарэннях, да гэтага часу знаходзiцца грабнiца клецкiх Радзiвiлаў, чый маёнтак часткова захаваўся недалёка ад Клецка ў вёсцы Чырвоная Зорка.

Раскопкi каля касцёла не прынеслi вялiкiх вынiкаў.

ВАЕННЫ ЧАС, ГУЛЬНЯ Ў ХОВАНКI

Яшчэ адна таямнiца касцёла захавалася з часоў Вялiкай Айчынай вайны. Гэта гiсторыя чатырох званоў, якiя знаходзiлiся тут.

Ведаючы, што яны зроблены з каляровых металаў, немцы збiралiся абрабаваць храм i вывезцi званы. Аднак мясцовыя жыхары своечасова здагадалiся аб намерах акупантаў, таму ноччу схавалi званы.

Прайшло шмат часу, сведкi тых падзей памерлi, а тайну аб тым, дзе пахаваны званы, як аказалася, нiхто i не ведае. Толькi ў 1983 годзе быў знойдзены галоўны звон — выпадкова. Каля вёскi Гарбуноўшчына працаваў экскаватаршчык, ён браў пясок i раптам натрапiў на нешта металiчнае. Спачатку не зразумеў, у чым справа: палiчыў, што гэта мiна з часоў вайны. Пасля высветлiлася, што ён знайшоў самы вялiкi са званоў, вагой каля паўтары тоны. 23 гады звон стаяў на прыступках раённага гiсторыка-этнаграфiчнага музея ў Клецку (зараз — Музея гiсторыi Клеччыны). А мiнулым летам яго перанеслi ў новы касцёл, якi будуецца ў Клецку.

Астатнiя званы да гэтага часу схаваны ад усiх у надзейных невядомых месцах. Мабыць, недзе побач з Клецкам (трэба ўлiчваць iх значную вагу). Але ж, як лiчыць Марына Леаненя, адвезцi iх маглi значна далей, бо гэтыя званы былi меншыя за галоўны ледзь не ў два разы. I знайсцi iх можна толькi калi пашанцуе.

Цяжкасць яшчэ i ў тым, што ўтвараецца «культурны слой» — прыкладна за кожны год наносiцца 1 сантыметр зямлi. Атрымлiваецца, што з ваенных часоў званы паглыбiлiся ў зямлю больш чым на 60 см ад першапачатковай глыбiнi. Праводзiлiся пошукi, але магутнасцi металашукальнiкаў не хапiла.

З МIНУЛАГА ДА СУЧАСНАСЦI

Далей пачынаюцца значна больш трагiчныя падзеi, звязаныя з Клецкiм фарным касцёлам. Яшчэ падчас вайны, адступаючы, немцы спрабавалi ўзарваць касцёл i добра-такі пашкодзiлi яго. А пасля, у 50-я гады, калi савецкая ўлада не падтрымлiвала рэлiгiю, людзям дазволiлi разбiраць сцены касцёла па цаглiнах на свае патрэбы. Не маючы сродкаў набыць будматэрыялы, яны так i рабiлi, пакуль ад касцёла не засталiся рэшткi. Толькi заходнюю сцяну не атрымалася разбурыць, бо была занадта моцная, так i засталася яна стаяць. А вакол рэштак утварылася вялiзная сметнiца...

У 70-я гады Уладзiмiр Iоська атрымаў гэтае месца для пабудовы дома з умовай прыбраць сметнiк, даглядаць касцёл.

...Клецк страцiў адну са сваiх каштоўнасцяў. Усё, што засталося ад гiстарычнага збудавання, — абломак сцяны, што сiратлiва i так не да месца тулiцца сярод хат.

У горадзе ёсць невялiчкая каплiца святой Тройцы. Дзякуючы намаганням ксяндза Эрвiна Вячоракi, будуецца новы касцёл у цэнтральным парку (сюды i перанеслi звон, бо званiца амаль дабудаваная).

Зразумела, што аднавiць стары касцёл ужо немагчыма, але ж на iм няма нават апазнавальнай шыльды, якая б сведчыла, што гэта помнiк даўнiны.

Зруйнаваны цуд сiратлiва ўзвышаецца над хатамi. Нiбы старая, стомленая iстота, глядзiць на нас з дакорам. I толькi на самым версе цеплiцца жыццё. Расце тут маладая рабiнка. Невядома, як патрапiла сюды. Расце рабiнка без глебы, высока над зямлёй, зелянее ўлетку, а блiжэй да восенi з’яўляюцца чырвоныя ягады...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У час адпачынку на летнiх вакацыях у Клецку я заўсёды звяртала ўвагу на рэшткi зруйнаванай старой сцяны з чырвонай цэглы, што так недарэчна ўзвышаецца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика