Слушныя парады
Каб прыцягнуць у агарод драпежных насякомых, якiя знiшчаюць тлю на сталовых бураках, побач з пасевамi буракоў пасейце кроп, цвiценне якога выконвае гэту ролю.
Iснуе вельмi карысны старажытны спосаб выдалення часночнай кветкавай стрэлкi. Вострым нажом зрабiце разрэз на сцябле зверху ўнiз, да цыбулiны, але з аднаго боку, не чапляючы процiлеглай сценкi сцябла. Злёгку пацягнiце стрэлку — i яна будзе ў вашых руках. Яе можна выкарыстаць у ежу. Сцябло перажыве аднабаковы разрэз, а цыбулiна, вызваленая ад неабходнасцi кармiць будучае насенне, вырасце больш сакавiтая i па памеру большая. Паспрабуйце некалькi гадоў запар высяваць на ўчастку гарчыцу белую — гэтым вы ачысцiце глебу ад драцянiка. Высяваць яе можна адразу пасля ўборкi ранняй агароднiны (цыбулi, радыскi, ранняй капусты), а на ўчастку, адведзеным пад агуркi i памiдоры яшчэ раней. Калi настане час высаджваць расаду, па ўсходах гарчыцы трэба зрабiць «вокны»-градкi. Пакуль усходзяць агуркi i набiрае сiлу расада памiдораў, такi сусед, як гарчыца, iм не страшны, больш за тое — засцерагае ад халадоў. Пазней, калi яны разрастуцца, гарчыцу можна зрэзаць i пакiнуць ля мяжы. Пасля збору ўраджаю прымiце бацвiнне, глебу на градцы ўзрыхлiце i зноў пасейце гарчыцу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб прыцягнуць у агарод драпежных насякомых, якiя знiшчаюць тлю на сталовых бураках, побач з пасевамi буракоў пасейце кроп, цвiценне якога выконвае гэ |
|