Дзеці расчлянілі цела бацькі
Аляксандр ПУКШАНСКI.
У вёсцы на Лёзненшчыне дзецi расчлянiлi цела бацькi, якога забiў... дзевяцiкласнiк..
У Лёзненскi РАУС звярнулася 39-гадовая беспрацоўная, жыхарка вёскi Замошша i паведамiла, што яе муж — пенсiянер (1959 года нараджэння) каля 23.00 пайшоў на рыбалку i знiк. Была ўзбуджана крымiнальная справа па факту знiкнення чалавека. У ходзе расследавання было ўстаноўлена, што мужчына стаў ахвярай злачынства. Было высветлена, што ў гэту ноч дзевяцiкласнiк з iншай вёскi, раней судзiмы за крадзеж, якi стаяў на ўлiку ў iнспекцыi па справах непаўналетнiх, пасля сумеснага ўжывання з пенсiянерам спiртнога нешта з iм не падзялiў i забiў апошняга нажом. Потым, як сведчыць мiлiцэйская зводка, юны забойца разам з дзецьмi пенсiянера: таксама дзевяцiкласнiкам (вучыцца ў той жа школе) i беспрацоўным 1989 года нараджэння... расчлянiлi цела i пахавалi за паўкiламетра ад вёскi, дзе жылi. Мiлiцыянеры знайшлi пахаванае цела, «запакаванае» ў полiэтыленавы пакет. Пракуратурай раёна была ўзбуджана крымiнальная справа. Забойца быў арыштаваны расiйскiмi мiлiцыянерамi на тэрыторыi Руднянскага раёна суседняй з Вiцебшчынай Смаленскай вобласцi. Зараз ён утрымлiваецца ў смаленскiм следчым iзалятары... Затрыманы i дзецi нябожчыка. Навошта яны дапамагалi забойцы? Адкажа на гэта i iншыя пытаннi следства. Вадзiцель загубiў пасажыраў i збег У мiнулую нядзелю ў Лепельскiм раёне каля пяцi гадзiн на аўтадарозе Лепель — Акона вадзiцель — iндывiдуальны прадпрымальнiк, мясцовы жыхар, недалёка ад вёскi Сялiшча не справiўся з кiраваннем прыватнага аўто «Панцiяк Транс — Спорт», з’ехаў у кювет. Машына ўдарылася ў прыдарожнае дрэва. У вынiку гэтага ДТЗ загiнулi пасажыры аўтамабiля: беспрацоўны жыхар пасёлка Бароўка, 1988 года нараджэння i вучанiца 9-га класа, якая жыла ў Полацку. Яшчэ адна пасажырка, беспрацоўная жыхарка Лепеля атрымала траўму. Вадзiцель з месца ДТЗ збег. Быў затрыманы мiлiцыянерамi ў сваiм дачным доме ў вёсцы Акона. На момант затрымання знаходзiўся ў нецвярозым стане. Узбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы на Лёзненшчыне дзецi расчлянiлi цела бацькi, якога забiў... дзевяцiкласнiк..
|
|