21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аб хваробах агуркоў

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Найбольш распаўсюджаныя захворваннi агуркоў — грыбковыя. Гэта мучнiстая раса — плямы белага колеру на лiсцях, могуць быць i на сцёблах. Пазней плямы бурэюць i лiсце гiне. Пры антракнозе на лiсцях з’яўляюцца вялiкiя светла-бурыя або жоўтыя круглыя плямы, паражаюцца сцёблы i плады. Часта гэта захворванне — вынiк залiшняй вiльготнасцi, рэзкая змена тэмпературы паветра, папа- данне на лiсце халоднай расы.

Белая гнiль развiваецца пры нiзкай тэмпературы. Пры гэтым захворвае аснова сцябла, лiсце павiсае, i раслiна гiне.

Аслабленае лiсце хварэе на фузарыёз цi каранёвую гнiль. Каранi бурэюць, робяцца нiбы мачалка. Бывае гэта ад залiшняй падкормкi каравяком. У такiх выпадках трэба палiць пад каранi растворам марганцоўкi (1 г на вядро вады).

Для барацьбы з гэтымi i iншымi захворваннямi можна выкарыстоўваць хлорвокiс медзi, палiхом (40 г на вядро вады), апрацаваць пры паяўленнi першых прыкмет захворвання i паўтарыць праз 7—10 дзён. Добрыя вынiкi дае апрацоўка растворам: 20 г суперфасфату плюс 20 г любых калiйных угнаенняў, плюс 2 г марганцоўкi, плюс 4 г меднага купарвасу на вядро вады. Супраць мучнiстай расы можна ў мэтах прафiлактыкi апрацаваць раслiны перад паяўленнем завязяў такiм растворам: 50 г калоiднай серы i 5 г меднага купарвасу на вядро вады цi настоем часнаку (200—300 г на 10 л вады). Пры з’яўленнi гнiлi на сцёблах — пасыпаць гэтая месцы парашком бярозавага вугалю. Пасля апрацоўкi палiў спыняюць на тыдзень.

ЧЫМ ЧАСЦЕЙ, ТЫМ ЛЕПШ

Многiя агароднiкi скардзяцца, што раслiны агуркоў вельмi добра цвiтуць, але даюць мала пладоў. Каб павысiць ураджайнасць агуркоў, трэба прышчыкнуць цэнтральную плець, тады на бакавых плецях будзе больш жаночых кветак, якiя i дадуць шчодры ўраджай.

Кожны агароднiк ведае, што агуркi апыляюць пчолы. Каб пчолак падключыць да гэтай работы, трэба каля кожнай градкi высаджваць раслiны-меданосы. Падыходзiць для гэтай ролi фiзалiс агародны — ён цвiце ўвесь час да замаразкаў, яго вельмi любяць пчолы. Яшчэ ля градкi з агуркамi можна размясцiць клумбу, напрыклад, з кветкамi алiсiума, водар мёду ад якiх прыцягне ўвагу пчол.

Трэба памятаць: чым часцей збiраеш плады агуркоў, тым вышэй будзе ўраджай. Рабiць гэта трэба штодзённа, у другой палове дня, таму што пераважна ў гэты час накоплiваецца найменшая колькасць нiтратаў.

Агуркi можна захаваць свежымi некалькi дзён, калi iх трымаць на тры чвэрцi ў вадзе пладаножкамi ўнiз i кожны дзень мяняць ваду.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найбольш распаўсюджаныя захворваннi агуркоў — грыбковыя. Гэта мучнiстая раса — плямы белага колеру на лiсцях, могуць быць i на сцёблах. Пазней плямы б
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика