Кветкi i астралогiя
Рак — знак воднай стыхii, таму ўсе яго раслiны насычаны вiльгаццю, маюць сакавiтыя, мясiстыя сцёблы або лiсты. Паколькi Рак адказвае за сям’ю, дом, многiя яго раслiны утвараюць кампактныя кусцiкi, жывуць «сямейкамi». Гэта агава, аглаанема, алоэ, бягонiя Мэсана, дыфенбахiя цудоўная, каланхоэ, маладзiла, расходнiкi (ачыткi), фуксiя гiбрыдная. Калi вы хочаце ўмацаваць сям’ю, прыцягнуць у ваша жыццё патэнцыяльных партнёраў па шлюбу, палепшыць адносiны са сваякамi, пасялiце ў сябе раслiны Рака. Неабходны яны i на рабочым месцы — бо сям’ёй чалавека можа быць i рабочы калектыў, а домам — месца работы. Раслiны гэтага знака садзейнiчаюць згуртаванню каманды, умацаванню дружбы памiж супрацоўнiкамi. Калi вы хочаце развiць у сябе душэўную дабрату, чуласць да чужых праблем, то вам на гэты раз дапамогуць раслiны Рака.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рак — знак воднай стыхii, таму ўсе яго раслiны насычаны вiльгаццю, маюць сакавiтыя, мясiстыя сцёблы або лiсты. Паколькi Рак адказвае за сям’ю, дом, мн |
|