21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хто самая прыгожая i самы мужны

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК.

Днямi высвятлялi ў мiнскiм клубе «Авертайм» на дабрачыннай вечарынцы з удзелам беларускiх спартсменаў

Прадказаць, што дабрачыннае мерапрыемства атрымаецца настолькi не сумным i не пафасным, а ператворыцца ў гламурна-эратычнае шоў, арганiзатары наўрад цi маглi, бо нават яны не ведалi, наколькi разыдуцца спартыўныя «зоркi». У праграме былi дэманстрацыя мадэляў з калекцыi Iвана Айплатава, аўкцыён спартыўных лотаў, правядзенне мiнi-конкурсу «Каралева-спорту», i нават сюрпрызы для арганiзатараў.

Адабралi сукенку, уручылi «карону»

На тытул самай спартыўнай прыгажунi (цi прыгожай спартсменкi?) прэтэндавалi прадстаўнiцы трох розных вiдаў спорту — грацыёзная Любоў Чаркашына (мастацкая гiмнастыка), моцная Карына Аляксандрава (кiкбоксiнг) i iнтэлектуальная Ганна Шарэвiч (шахматы). Пасля конкурсаў з песнямi i танцамi мiнi-карону «Каралевы спорту» заваявала шахматная каралева з Брэста (вынiкi галоўнага конкурсу «Каралева спорту» будуць падведзены ў канцы года. — Аўт.). Аня прадэманстравала грацыю (у танцы жывата), абаянне, знаходлiвасць i мужнасць, калi танцоры з гурта «Кэндзiмэн» у час свайго выступлення распраналiся не толькi самi, але i раптам... пакiнулi дзяўчыну без сукенкi. Брастаўчанка не разгубiлася i не стала хаваць сваю цудоўную фiгуру, а зрабiла шах i мат — пачала танцаваць i нават выставiла сваю бялiзну на аўкцыён (яна была набыта за 500 долараў), каб падтрымаць дабрачынную акцыю «Спартсмены — дзецям».

— На такой вечарынцы я была ўпершыню, — прызналася пасля сваёй перамогi Аня Шарэвiч. — Я была рада пазнаёмiцца з iншымi спартсменамi i ўзяць удзел у дабрачыннай акцыi. Мне вельмi спадабалiся мадэлi Айплатава — яны сучасныя i арыгiнальныя (Аня дэманстравала сукенку i шорцiкi, — Аўт.) Не выключана, што нешта з калекцыi я набуду для сябе. Я не чакала, што мне давядзецца спаборнiчаць у конкурсах, — кажа дзяўчына. — Думала, што будуць проста паказальныя выступленнi ад розных спартсменак. Свой танец я рыхтавала прыкладна месяц, а песенны конкурс для мяне аказаўся сюрпрызам. Спадзяюся, што перамога ў мiнi-конкурсе ў «Авертайме» мне дапаможа i ў галоўным конкурсе «Каралева спорту».

За сваю перамогу Аня атрымала мабiльны тэлефон LG i картку на ўваход у «Авертайм».

Калi для дзяўчат праводзiлi конкурс прыгажосцi, то мужчын праверылi на вытрымку i мужнасць: футбалiстаў Генадзя Тумiловiча, Сяргея Алейнiка i Аляксандра Хацкевiча заключылi ў... клетку, а на танцпляцоўку выпусцiлi эратычных танцоўшчыц у масках кошак. Паводле правiлаў нумара, да жанчын нельга было дакранацца, пры тым, што яны зрабiлi ўсё, каб справакаваць мужчын.

«Залатая» форма Юлii Несцярэнкi — у баскетбалiстаў

На аўкцыён былi выстаўлены спартыўныя лоты, якiя хацеў бы мець у сваёй калекцыi кожны сапраўдны аматар спорту: разыгрывалi футболкi Аляксандра Глеба з аўтографамi iгракоў лонданскага «Арсенала» (набыта за 500 долараў) i майка Сяргея Алейнiкава, у якой ён выступаў за зборную СССР (абышлася ў 250 долараў), майка гандбалiста Сяргея Рутэнкi з iспанскага клуба «Сьюдад-Рэаль» (850 долараў), форма тытулаванай велагоншчыцы Наталлi Цылiнскай i клюшка хакеiста Мiхаiла Грабоўскага з «Гамiльтан Бульдогс» (абодва лоты каштавалi сваiм новым уладальнiкам 400 долараў), але самай каштоўнай аказалася форма брэсцкай лёгкаатлеткi Юлii Несцярэнкi, у якой алiмпiйская чэмпiёнка-2004 узыходзiла на афiнскi п’едэстал — звыш дзвух тысяч долараў. «Залатую» форму набылi баскетбалiсты зборнай нашай краiны, а каб не давялося дзялiць памiж сабой касцюмчык, прэзентавалi яго музею Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта, бо «форма ўсё роўна малая».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi высвятлялi ў мiнскiм клубе «Авертайм» на дабрачыннай вечарынцы з удзелам беларускiх спартсменаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика