21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алiмпiйскiя гульнi сярод дзяцей? Гэта здорава!

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ПЯТРОЎСКАЯ.

Нядаўна ўвесь спартыўны свет абляцела навiна: на 119-й сесii ў Гватэмале члены МАК зацвердзiлi правядзенне летнiх юнiёрскiх Алiмпiйскiх гульняў у 2010 годзе i зiмнiх юнiёрскiх Алiмпiйскiх гульняў у 2012 годзе для падлеткаў ад 14 да 18 гадоў.

Пракаментаваць гэтую сенсацыйную навiну мы папрасiлi прэс-аташэ НАК Беларусi Пятра РАБУХIНА.

— Пётр Паўлавiч, такiя рашэннi проста так не прымаюцца. Што гэтаму папярэднiчала?

— Пытанне стварэння юнацкiх Алiмпiйскiх гульняў было паднятае ў далёкiм 1990 годзе Жакам Роге, якi ў той час узначальваў Асацыяцыю еўрапейскiх алiмпiйскiх камiтэтаў, абранага затым прэзiдэнтам МАК. Спадар Роге прапанаваў тады адзiн раз у два гады праводзiць летнiя i зiмнiя еўрапейскiя юнацкiя алiмпiйскiя днi моладзi, названыя пасля «Алiмпiйскiя фестывалi моладзi Еўропы». Забягаючы наперад, скажу, што гэты рух атрымаў моцнае развiццё. Пры iх правядзеннi выконваюцца ўсе атрыбуты дарослых алiмпiйскiх гульняў: выкананне гiмна, падняцце алiмпiйскага сцяга, урачыстае праходжанне спартсменаў краiн-удзельнiц, прынясенне спартсменамi клятвы весцi сумленную барацьбу i г.д.

— У якiх дысцыплiнах будуць спаборнiчаць маладыя спартсмены?

— У праграму Гульняў увойдуць усе вiды спорту зiмняй Алiмпiяды 2010 года i летняй 2012 года з абмежаванай колькасцю дысцыплiн i спаборнiцтваў. Будуць разглядацца i дысцыплiны, прапанаваныя спартыўнымi федэрацыямi, якiя не ўваходзяць у праграму Алiмпiйскiх гульняў, але праводзяцца сярод моладзi. Ужо вядома, што ўдзел у летнiх Гульнях прымуць 3200 маладых атлетаў, а ў зiмнiх — 1000.

— Якiя мэты пры правядзеннi юнiёрскiх Алiмпiйскiх гульняў ставiць перад сабой Мiжнародны алiмпiйскi камiтэт?

— Адначасова са спартыўнымi спаборнiцтвамi будзе весцiся адукацыйная праграма, якая расказвае аб алiмпiйскiх каштоўнасцях, аб карысцi спорту i здаровым ладзе жыцця, аб небяспецы прымянення допiнгу.

Не сумняваюся, што правядзенне такiх спаборнiцтваў паслужыць далейшым iмпульсам для развiцця дзiцячага i юнацкага спорту ва ўсiм свеце i ў кожнай краiне асобна. Гарадскiя, раённыя, абласныя спартакiяды вучняў агульнаадукацыйных школ будуць цяпер выяўляць новыя спартыўныя таленты, якiя затым стануць абараняць гонар сваёй краiны на юнацкiх Алiмпiйскiх гульнях.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна ўвесь спартыўны свет абляцела навiна: на 119-й сесii ў Гватэмале члены МАК зацвердзiлi правядзенне летнiх юнiёрскiх Алiмпiйскiх гульняў у 2010
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика