Толькi перамогi
Лiдар беларускага акадэмiчнага веславання Кацярына Карстан зноў сабрала «ўлоў» на вадзе. На этапе Кубка свету ў швейцарскiм Люцэрне спартсменка заваявала залаты медаль. Такiм чынам, веславальшчыца выйграла ўжо тры этапы Кубка свету ў сезоне.
Ёсць пуцёўка ў мацнейшы дывiзiён Мужчынская зборная нашай краiны па воднаму пола заняла трэцяе месца на чэмпiянаце Еўропы (дывiзiён 1) у англiйскiм Манчэстары. У матчы за «бронзу» беларусы засмуцiлi македонцаў — 8:7 i здабылi пуцёўку ў квалiфiкацыйны турнiр вышэйшага дывiзiёна. Сем з адзiнаццацi Беларускiя баксёры перамаглi ў сямi з адзiнаццацi вагавых катэгорыях на мiжнародным турнiры ў Мiнску на прызы Палаца спорту. Хоць спаборнiцтвы праводзiлiся ў сталiцы ў адзiнаццаты раз, упершыню арганiзатары падрыхтавалi, акрамя кубкаў, грашовыя прэмii. На рынг выйшла 128 атлетаў з 17 краiн. «Золата» гаспадарам прынеслi Хаважы Хацыгаў (54 кг), Мiхаiл Бярнадскi (57 кг), Вазген Сафар’янц (60 кг), Магамед Нурудзiнаў (69 кг), Вiталь Бандарэнка (75 кг), Вiктар Зуеў (91 кг) i Аляксандр Апанасёнак (звыш 91 кг). Цiкава, што ў вазе да 75 кг усе прызёры аказалiся з Беларусi. Для нашых баксёраў гэты турнiр стаў рэпетыцыяй да чэмпiянату свету ў ЗША, дзе будуць разыграны лiцэнзii на Алiмпiяду.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiдар беларускага акадэмiчнага веславання Кацярына Карстан зноў сабрала «ўлоў» на вадзе. На этапе Кубка свету ў швейцарскiм Люцэрне спартсменка заваяв
|
|