ВЕКАВУЮ ЎЗРОСТАВУЮ МЯЖУ ПЕРААДОЛЕЎ 691 БЕЛАРУС
Алена ПРУС, БЕЛТА.
Аб гэтым паведамiла кансультант аддзела па справах ветэранаў i пажылых людзей галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Мiнпрацы i сацабароны Святлана Ермаковiч.
«Сярод беларусаў, якiя знаходзяцца ў самым паважным узросце, традыцыйна пераважаюць прадстаўнiцы слабага полу, — сказала суразмоўца. — 100-гадовую ўзроставую планку пераступiлi 594 жанчыны i 97 мужчын». Паводле слоў спецыялiста, свой 110-гадовы юбiлей ужо адзначылi 14 беларускiх доўгажыхароў, за плячамi траiх з iх (яны пражываюць у Мiнскай, Гродзенскай i Магiлёўскай абласцях) — 115 i больш гадоў жыцця. Сярод рэгiёнаў рэспублiкi больш за ўсё доўгажыхароў налiчваецца ў Гродзенскай вобласцi (177 чалавек ва ўзросце за 100 гадоў). На другiм месцы — Мiнская вобласць (141), на трэцiм — Брэсцкая (95). На Вiцебшчыне пражываюць 94 чалавекi, якiя ўжо адзначылi векавы юбiлей, у Гомельскай вобласцi — 74, у Магiлёўскай — 64, у сталiцы — 46.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiла кансультант аддзела па справах ветэранаў i пажылых людзей галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Мiнпра
|
|