«Курортныя» пытаннi ў рэжыме онлайн
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Сёння з 11.30 да 12.30 ў рэжыме рэальнага часу на сайце Белтэлерадыёкампанii www.tvr.bу адбудзецца онлайн-канферэнцыя з дырэктарам Рэспублiканскага цэнтра па санаторна-курортнаму лячэнню насельнiцтва, кандыдатам медыцынскiх навук Мiкалаем Уладзiмiравiчам Мазурам.
Колькi каштуе санаторны адпачынак у Беларусi? Цi маюць беларускiя курорты перавагi над замежнымi? На што звярнуць увагу ў разгар сезона водпускаў? На гэтыя i iншыя пытаннi наконт адпачынку ў Беларусi i за мяжой можна будзе атрымаць абгрунтаваныя i кампетэнтныя адказы. З iмi, а таксама фотарэпартажам аб ходзе онлайн-канферэнцыi, карыстальнiкi змогуць азнаёмiцца ў адпаведным раздзеле сайта праз некалькi гадзiн пасля заканчэння вiртуальнай «сустрэчы» са спецыялiстам. Гэтая онлайн-канферэнцыя, дарэчы, — у пэўным сэнсе юбiлейная, дзесятая па лiку. Раней на медыя-партале БТРК на пытаннi карыстальнiкаў адказвалi пiсьменнiк i палiтык Мiкалай Чаргiнец, прадстаўнiк Беларусi на «Еўрабачаннi-2007» Дзмiтрый Калдун, галоўны трэнер хакейнай каманды «Юнацтва—Мiнск» Мiхаiл Захараў, спявачка Iрына Дарафеева, старшыня Дзяржкамiтэта прагранiчных войскаў Беларусi Iгар Рачкоўскi i iншыя папулярныя асобы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння з 11.30 да 12.30 ў рэжыме рэальнага часу на сайце Белтэлерадыёкампанii www.tvr.bу адбудзецца онлайн-канферэнцыя з дырэктарам Рэспублiканскага цэ |
|