Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi змяненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях прыёму ва ўстановы адукацыi
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 7 чэрвеня 2007 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 22 чэрвеня 2007 года Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1991 года «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10 (12), ст. 111; Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 4, ст. 73) наступныя змяненнi: 1. У пункце 25 часткi першай артыкула 18: частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «25) залiчэнне па-за конкурсам ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, на курсы прафесiйнага навучання ў парадку, якi ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; пераважнае права на залiчэнне ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, у парадку i на ўмовах, якiя ўстаноўлены Правiламi прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы i Правiламi прыёму ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, якiя зацверджаны Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 80 «Аб правiлах прыёму ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 24, 1/7253), з прадастаўленнем ва ўсiх выпадках iнтэрната на час вучобы.»; у частцы другой словы «вышэйшых навучальных установах» замянiць словамi «установах, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi,». 2. Частку першую пункта 11 часткi першай артыкула 19 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «11) пераважнае права на залiчэнне ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi (пры iншых роўных умовах), на курсы прафесiйнага навучання ў парадку, якi ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, у парадку i на ўмовах, якiя ўстаноўлены Правiламi прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы i Правiламi прыёму ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, з прадастаўленнем ва ўсiх выпадках iнтэрната на час вучобы. Прыём на падрыхтоўчыя аддзяленнi пры адпаведных установах, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, ажыццяўляецца незалежна ад наяўнасцi месцаў з абавязковым прадастаўленнем iнтэрната.». 3. У артыкуле 55 словы «вышэйшых навучальных устаноў i навучэнцам сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў» замянiць словамi «устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, i навучэнцам устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi». Артыкул 2. Унесцi ў артыкул 10 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 года «Аб адукацыi» ў рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., № 33, ст. 598; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844; 2004 г., № 123, 2/1060) наступныя змяненнi: часткi другую i трэцюю выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Прыём грамадзян ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, а таксама ў дзяржаўныя ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне паслявузаўскай адукацыi, ажыццяўляецца па конкурсу, якi гарантуе захаванне правоў грамадзян на атрыманне адукацыi i забяспечвае залiчэнне ва ўстановы адукацыi асобаў, якiя найбольш здольныя i падрыхтаваныя да засваення навучальных праграм. Патрабаваннi да прыёму ва ўстановы адукацыi ўстанаўлiваюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.»; з часткi пятай словы «, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай» выключыць; частку шостую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, зацвярджаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. У адпаведнасцi з правiламi прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, названыя ўстановы адукацыi па ўзгадненню з iх заснавальнiкамi штогод да 1 кастрычнiка зацвярджаюць парадак прыёму ў гэтыя ўстановы i ў двухтыднёвы тэрмiн даводзяць яго да ведама зацiкаўленых.»; частку восьмую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi i фiнансуюцца са сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, звыш даведзеных кантрольных лiчбаў прыёму можа ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь прыём асобаў на навучанне за аплату фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi.». Артыкул 3. Унесцi ў артыкул 16 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 11 лiстапада 1991 года «Аб сацыяльнай абароне iнвалiдаў у Рэспублiцы Беларусь» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 14 лiпеня 2000 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., № 34, ст. 611; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 69, 2/193) наступныя змяненнi: частку трэцюю выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Iнвалiдам, дзецям-iнвалiдам прадастаўляюцца адпаведныя льготы пры залiчэннi ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, у парадку i на ўмовах, якiя ўстаноўлены Правiламi прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы i Правiламi прыёму ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, якiя зацверджаны Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 80 «Аб правiлах прыёму ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 24, 1/7253).»; у частцы чацвёртай словы «стацыянарнай формы навучання» замянiць словамi «дзённай формы атрымання адукацыi». Артыкул 4. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1992 года «Аб ветэранах» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 12 лiпеня 2001 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 15, ст. 249; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 67, 2/787) наступныя змяненнi: 1. Пункт 24 часткi першай артыкула 12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «24. Выплата спецыяльных стыпендый студэнтам устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, навучэнцам устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, што ўстанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.». 2. Падпункт 1.19 пункта 1 артыкула 18 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «1.19. прыём па-за конкурсам на курсы навучання адпаведным прафесiям, а таксама выплата спецыяльных стыпендый, якiя ўстанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, тым, хто вучыцца ў дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, на курсах навучання адпаведным прафесiям;». 3. Падпункт 2.9 пункта 2 артыкула 23 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «2.9. прыём па-за конкурсам на курсы навучання адпаведным прафесiям, а таксама выплата спецыяльных стыпендый, якiя ўстанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, тым, хто вучыцца ў дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, на курсах навучання адпаведным прафесiям. Iльготы пры залiчэннi ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, прадастаўляюцца ў парадку i на ўмовах, што ўстаноўлены Правiламi прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы i Правiламi прыёму ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, якiя зацверджаны Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 80 «Аб правiлах прыёму ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 24, 1/7253);». Артыкул 5. Унесцi ў артыкул 11 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 21 снежня 2005 года «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама асобаў з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 2, 2/1170) наступныя змяненнi: падпункты 1.2 i 1.3 пункта 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «1.2. залiчэнне па-за конкурсам (а пры правядзеннi ўступных выпрабаванняў — пры атрыманнi станоўчых адзнак) на навучанне па канкрэтных вучэбных спецыяльнасцях (прафесiях) ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, у парадку, якi ўстаноўлены заканадаўствам; прадастаўленне адпаведных iльгот пры залiчэннi ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, у парадку i на ўмовах, якiя ўстаноўлены Правiламi прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы i Правiламi прыёму ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, што зацверджаны Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 80 «Аб правiлах прыёму ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 24, 1/7253); 1.3. бясплатнае навучанне ў дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, пазашкольнага выхавання i навучання, у дзяржаўных спецыялiзаваных навучальна-спартыўных установах, а таксама ў парадку i на ўмовах, якiя прадугледжаны заканадаўствам, у дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi.»; у пункце 2 словы «пунктам 1» замянiць словамi «падпунктамi 1.1 i 1.3 пункта 1». Артыкул 6. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 11 лiпеня 2007 года, г. Мiнск. № 253—З
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях прыёму ва ўстановы адукацыi |
|