Буйная аварыя ў цэнтры Гомеля
Алена САФРОНАВА, БЕЛТА.
У цэнтры Гомеля адбылася аварыя, у вынiку якой загiнула пажылая жанчына, сур’ёзна траўмаваны двое дзяцей i яшчэ адна жанчына. Як паведамiлi ў прэс-службе ўпраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi УУС Гомельскага аблвыканкама, на скрыжаваннi цэнтральных вулiц Перамогi i Кiрава адбылося сутыкненне тэнтавага грузавога аўтамабiля «Фiят» i «Волгi». Ад удару грузавiк павярнула, у вынiку чаго задняй левай часткай борта аўтамабiль закрануў пешаходаў, якiя ў гэты момант пераходзiлi дарогу на зялёнае святло. У прэс-службе дабавiлi, што з усталяваннем спякотнага надвор’я ў Гомелi ў 2 разы ўзрасла колькасць дарожна-транспартных здарэнняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтры Гомеля адбылася аварыя, у вынiку якой загiнула пажылая жанчына, сур’ёзна траўмаваны двое дзяцей i яшчэ адна жанчына. |
|