Сiтуацыю з падачай дакументаў у ВНУ другога патоку можна ахарактарызаваць як «рэжым чакання»
Юля ВАНIНА, БЕЛТА.
Так пракаментаваў ход уступнай кампанii першы намеснiк мiнiстра адукацыi Беларусi Аляксандр Жук.
Ён патлумачыў, што пакуль заявы аб паступленнi падаюць у асноўным моцныя абiтурыенты, якiя набралi ў час правядзення тэст-iспытаў высокiя балы. Напэўна заявы ў ВНУ падалi i пераможцы розных алiмпiяд, якiя маюць магчымасць iльготнага паступлення. «Асноўная маса абiтурыентаў, вiдаць, прынясе свае дакументы ў апошнi тыдзень прыёму, паспеўшы пры гэтым прааналiзаваць сiтуацыю з некалькiх ВНУ i разлiчваючы на малы конкурс на асобныя спецыяльнасцi i спецыялiзацыi», — сказаў Аляксандр Жук. Так, згодна са статыстычнымi данымi, у БНТУ на дзённую форму навучання пададзена 19 працэнтаў заяў ад кантрольных лiчбаў прыёму, на завочную — 40 працэнтаў, прычым абiтурыенты з сельскай мясцовасцi складаюць 5—6 працэнтаў. У БДУIР на 890 месцаў дзённай формы навучання пададзена 122 заявы (горад — 114 чалавек, вёска — 8). У БДУ пры плане прыёму 1 тыс. 810 чалавек на дзённую форму атрымання адукацыi дакументы падалi 1 тыс. 200 чалавек, прычым 79 абiтурыентаў — з катэгорыi тых, хто паступае без уступных iспытаў. У Гродзенскi дзяржаўны медунiверсiтэт на 375 бюджэтных месцаў пададзена 73 заявы (25 працэнтаў — абiтурыенты з сельскай мясцовасцi). У лiку найбольш запатрабаваных абiтурыентамi спецыяльнасцяў Аляксандр Жук назваў «мiжнародныя адносiны», «правазнаўства», «прыкладная матэматыка i iнфарматыка», «прамысловае i грамадзянскае будаўнiцтва», «архiтэктура», «дызайн». Прыём дакументаў у ВНУ другога патоку на ўсе формы атрымання адукацыi (як за кошт сродкаў бюджэту, так i на ўмовах аплаты) ажыццяўляецца ў перыяд з 12 па 29 лiпеня. Далейшае перамяшчэнне дакументаў дазволена толькi абiтурыентам, якiя ўдзельнiчаюць у конкурсе на атрыманне адукацыi за кошт сродкаў бюджэту, але якiя не прайшлi па конкурсу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так пракаментаваў ход уступнай кампанii першы намеснiк мiнiстра адукацыi Беларусi Аляксандр Жук. |
|