Сухi лiк на спякотным Кiпры
У Нiкасii мацнейшая футбольная каманда Беларусi мiнулага сезона ўступiла ў першым раўндзе квалiфiкацыйнага раўнда Лiгi чэмпiёнаў 19-разоваму чэмпiёну Кiпра — клубу «Апаэль» — 0:2. Матч у адказ адбудзецца ў Барысаве 24 лiпеня. Для БАТЭ гэты старт — ужо трэцi па лiку. Лепшае дасягненне беларусаў было ў дэбютным для БАТЭ выступленнi на еўраарэне (у сезоне 2000/2001), калi барысаўчане, выйграўшы ў армянскага «Шырака», дабралiся да другога раўнда. Сёння мiнскае i брэсцкае «Дынама» стартуюць у адборачным розыгрышы Кубка УЕФА.
Трэнiнг-кэмп для юных хакеiстаў У Мiнску арганiзаваны сумесны трэнiровачны лагер федэрацыi хакея Беларусi i паўночнаамерыканскай школы «Northern Edge» (летась такi лагер быў у сталiцы i Гомелi). Закiдваць шайбы i прафесiйна валодаць клюшкай юных iгракоў (юнакi ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў) будуць вучыць з 16 па 27 лiпеня восем iнструктараў. Трэнiнг-кэмп узначальвае прадстаўнiк клуба НХЛ «Вашынгтан Кэпiталс», дырэктар школы «Northern Edge» Тод Вудкрафт. У наступным годзе дзесяць беларусаў бясплатна паедуць у трэнiровачны лагер у Амерыку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нiкасii мацнейшая футбольная каманда Беларусi мiнулага сезона ўступiла ў першым раўндзе квалiфiкацыйнага раўнда Лiгi чэмпiёнаў 19-разоваму чэмпiёну |
|