ПЯТНIЦА З’ЯЎЛЯЕЦЦА АДНЫМ З САМЫХ НЕБЯСПЕЧНЫХ У АВАРЫЙНЫХ АДНОСIНАХ ДНЁМ ТЫДНЯ
Кар. БЕЛТА.
У пятнiцу вадзiцелям трэба быць крайне ўважлiвымi.
Начальнiк аддзялення арганiзацыi ўзаемадзеяння са СМI i прапаганды бяспекi дарожнага руху ўпраўлення Дзяржаўнай аўтаiнспекцыi МУС Беларусi Ганна Банадык адзначыла: «Традыцыйна да пятнiцы 13-га чысла людзi ставяцца вельмi прымхлiва, чакаючы ад гэтага дня ўсемагчымых непрыемнасцяў. Разам з тым, як паказвае статыстыка, сапраўды, пятнiца, але не абавязкова 13-е чысло, з’яўляецца адным з самых небяспечных у аварыйных адносiнах днём тыдня». Прадстаўнiк ДАI падкрэслiла, што сярод асноўных прычын аварый з цяжкiмi наступствамi ў гэты дзень — неабдуманая спешка i бесклапотнасць. Вадзiцелi шматлiкiх транспартных сродкаў выязджаюць у гэты дзень у загарадныя паездкi. Усе спяшаюцца хутчэй выехаць за межы населеных пунктаў, каб засветла даехаць да канцавога пункта маршруту. Але, знаходзячыся ва ўмовах шчыльнага транспартнага патоку, некаторыя вадзiцелi пагарджаюць элементарнымi правiламi бяспечных паводзiнаў на дарозе — здзяйсняюць рызыкоўныя абгоны, апярэджваюць па ўзбочыне, перавышаюць аптымальную хуткасць. Усё гэта нярэдка прыводзiць да трагедый. Таксама Ганна Банадык нагадала, што ў выхадныя днi Дзяржаўтаiнспекцыя праводзiць актыўную прафiлактычную адпрацоўку дарог з мэтай выяўлення i спынення грубых парушэнняў правiлаў дарожнага руху. Пры гэтым шырока выкарыстоўваюцца прыборы фота- i вiдэафiксацыi. Акрамя таго, нагляд за дарожным рухам у выхадныя днi ўзмацняецца верталётным патруляваннем.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятнiцу вадзiцелям трэба быць крайне ўважлiвымi. |
|