СТРАУСАВАЯ ФЕРМА Ў КОБРЫНСКIМ РАЁНЕ ПРАПАНУЕ НАВЕДВАЛЬНIКАМ ПАКАШТАВАЦЬ СТЭЙК З АФРЫКАНСКАЙ ПТУШКI
Вольга КАБЯК, БЕЛТА.
На страусавай ферме ў в. Козiшча Кобрынскага раёна (Брэсцкая вобласць), якая належыць СТАА «ПМ i Кампанiя» адкрылася кафэ, у якiм турыстам прапануюць пакаштаваць страву з афрыканскiх птушак.
Як паведамiў карэспандэнту БЕЛТА менеджар прадпрыемства Сяргей Гапановiч, сярод страў, якiя прапануюцца, — стэйк са страусавага мяса, яечня. Жадаючыя таксама могуць набыць у кафэ свежае мяса афрыканскай птушкi i яйкi для прыгатавання дома. Па аб’ёму адно страусавае яйка роўнае прыкладна 12 курыным. Паводле слоў Сяргея Гапановiча, ферма пастаянна пашырае колькасць турыстычных паслуг. Разам з традыцыйнай экскурсiяй па ферме турысты ўжо гэтым летам змогуць убачыць страусавыя скачкi. У цяперашнi час завяршаецца будаўнiцтва спецыяльнага вальера з бегавымi дарожкамi. Ужо падрыхтаваны да ўдзелу ў спаборнiцтвах птушкi. Сумеснае беларуска-польскае прадпрыемства «ПМ i Кампанiя» арганiзавана ў 2003 годзе. Прадпрыемства спецыялiзуецца на гадоўлi чорнага афрыканскага страуса з поўным цыклам, якi ўключае iнкубаванне яек, вырошчванне маладняку i забой птушкi на мяса i скуру. Праектная магутнасць страусавай фермы складае 1000 галоў у год. За час iснавання фермы страусамi знесена больш як 1500 яек сярэдняй вагой 1,5 кг. У цяперашнi час на ферме ўтрымлiваецца каля 700 птушак. За першае паўгоддзе ферму наведалi больш як 13,5 тыс. турыстаў, у тым лiку з Расii, Германii, Iталii, ЗША.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На страусавай ферме ў в. Козiшча Кобрынскага раёна (Брэсцкая вобласць), якая належыць СТАА «ПМ i Кампанiя» адкрылася кафэ, у якiм турыстам прапануюць |
|