ПIСАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ ПА-НОВАМУ
прапануецца пачаць з 1 верасня 2010 года
Учора ў Камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы праекта Закона «Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi». Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» старшыня парламенцкай камiсii Уладзiмiр Здановiч, на пасяджэннi было вырашана, што, па ўсёй верагоднасцi, датай уступлення ў сiлу новых Правiлаў будзе 1 верасня 2010 года. Пры гэтым да 1 верасня 2008 года законапраект, на думку суразмоўцы, будзе адобраны парламентам. За два наступныя гады, паводле слоў Уладзiмiра Здановiча, будуць вырашаны ўсе арганiзацыйныя пытаннi па ўжыванню новых Правiлаў у школах. Пры гэтым распрацоўшчыкi законапраекта вырашылi не iсцi на тое, каб пэўны пераходны перыяд у краiне маглi ўжывацца новыя Правiлы i Правiлы, якiя дзейнiчаюць зараз. «Бо паралельна — гэта супрацiўленне аднаго падыходу iншаму. Проста Закон уступiць у сiлу, як уступаюць у сiлу ўсе законы. I з гэтага моманту пачнецца жыццё па новых правiлах». Абмяркоўвалася пытанне напiсання слоў з вялiкай i маленькай лiтары. Паводле слоў Уладзiмiра Здановiча, назвы «вышэйшых службовых асобаў i назвы вышэйшых дзяржаўных органаў улады» будуць пiсацца з вялiкай лiтары. Акрамя таго, старшыня парламенцкай камiсii прапанаваў пiсаць з вялiкай лiтары назву дзяржаўнай сiмволiкi ў выпадках, калi згадваецца, што гэта дзяржаўны сiмвал Рэспублiкi Беларусь. Напрыклад, «Дзяржаўны Герб Рэспублiкi Беларусь». «Навукоўцы мяне падтрымалi. Будзем спадзявацца, што падтрымаюць i iншыя».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
прапануецца пачаць з 1 верасня 2010 года |
|