У Мiнску ў жнiўнi адбудзецца першы аўкцыён на права арэнды зямельных участкаў
Кар. БЕЛТА.
Аб гэтым паведамiў дырэктар Мiнскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасцi Андрэй Такарчук на аператыўнай нарадзе ў мэрыi.
Ён нагадаў, што ў адпаведнасцi з Указам № 671 «Аб некаторых асаблiвасцях парадку адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў» пастановай Савета Мiнiстраў быў распрацаваны i зацверджаны парадак арганiзацыi i правядзення аўкцыёнаў на права арэнды зямельных участкаў. У мэтах выканання гэтага дакумента Мiнгарвыканкам прыняў адпаведнае рашэнне. У iм зацверджаны пералiк зямельных участкаў, размешчаных на тэрыторыi сталiцы, адносна якiх у 2007 годзе запланавана правесцi аўкцыёны. Пералiк зямельных участкаў, што выстаўляюцца на таргi, апублiкаваны ў друку i на сайце Мiнгарвыканкама. Андрэй Такарчук адзначыў, што на першы аўкцыён будзе выстаўлена 12 зямельных участкаў. Усяго на таргi плануецца выставiць 93 зямельныя ўчасткi. З Мiнскiм гарадскiм агенцтвам па дзяржрэгiстрацыi i зямельнаму кадастру падрыхтаваны доўгатэрмiновыя дагаворы на рэгiстрацыю ўсiх зямельных участкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў дырэктар Мiнскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасцi Андрэй Такарчук на аператыўнай нарадзе ў мэрыi. |
|