ПАРЛАМЕНТ НАКIРУЕ НАЗIРАЛЬНIКАЎ НА ВЫБАРЫ ВА УКРАIНЕ
Сяргей КУЗНЯЦОЎ.
Учора пад старшынствам Уладзiмiра Канаплёва, старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу, адбылося пасяджэнне Савета нiжняй палаты беларускага парламента. На пасяджэннi было прынята рашэнне аб накiраваннi дэлегацыi дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў для ўдзелу ў восеньскiм пасяджэннi Парламенцкай асамблеi АБСЕ, а таксама групы дэпутатаў для ўдзелу ў мiжнародным назiраннi за пазачарговымi выбарамi ва Украiне, якiя павiнны прайсцi ў вераснi.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-службе Палаты прадстаўнiкоў, таксама ўчора было прынята рашэнне аб накiраваннi дэлегацыi дэпутатаў для ўдзелу ў 117-й Асамблеi Мiжпарламенцкага Саюза. Акрамя таго, падчас пасяджэння Савета былi разгледжаны пытаннi, якiя пастаянныя парламенцкiя камiсii рэкамендуюць для ўключэння ў парадак дня наступнай, сёмай сесii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора пад старшынствам Уладзiмiра Канаплёва, старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу, адбылося пасяджэнне Савета нiжняй палаты беларускага п |
|