«Дружалюбныя адносiны памiж беларускiм i кубiнскiм народамi — важны стымул для развiцця дзвюх краiн»
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i сябе асабiста павiншаваў старшыню Дзяржаўнага Савета i Савета Мiнiстраў Кубы Фiдэля Кастра з нацыянальным святам — Днём нацыянальнага паўстання. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе кiраўнiка беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь iмкнецца да пашырэння супрацоўнiцтва з Кубай — асноўным стратэгiчным партнёрам у Лацiнскай Амерыцы. Кiраўнiк беларускай дзяржавы перакананы, што дружалюбныя адносiны памiж нашымi народамi з’яўляюцца важным стымулам для развiцця шматбаковага ўзаемадзеяння Беларусi i Кубы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Дружалюбныя адносiны памiж беларускiм i кубiнскiм народамi — важны стымул для развiцця дзвюх краiн» Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i сябе асабiста павiншаваў старшыню Дзяржаўнага Савета i Савета Мiнiстраў Кубы Фiдэля |
|