Казара сябруе з моладдзю
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Гэтае возера знаходзiцца ў маляўнiчым месцы недалёка ад Гомеля i прыцягвае народ, якi жадае правесцi свой час на ўлоннi прыроды цiкава i весела. Асаблiва моладзь.
Днямi тут закончыўся фестываль здаровага ладу жыцця «Навабелiцкi Алiмп-2007», якi арганiзавалi адмiнiстрацыя Навабелiцкага раёна горада i мясцовы аддзел БРСМ. Моладзь выпрабоўвала сябе ў творчасцi, турызме, спартыўных паядынках i розных iншых вiдах праграмы. Як кажуць, перамагла дружба. Тое ж самае можна сказаць i пра адкрыты фестываль моладзi i студэнтаў «Студэнцкая гарачыня-2007», у якiм ужо другi год запар прымаюць удзел студэнты ўсiх вышэйшых навучальных устаноў горада над Сожам. Яго праводзiлi аддзел па справах моладзi гарвыканкама i гарадскi камiтэт БРСМ. Тут таксама вызначалiся лепшыя ў намiнацыях «Спорт», «Турызм», «Творчасць», i, апроч таго, была выбрана «Мiс Сцюжа-2007». А вось яшчэ ў адным вiдовiшчным мерапрыемстве «На шляху да Алiмпу-2007» удзел прымалi ўсе жадаючыя. Казара нiкому не дае падставу сумаваць. Яна дорыць людзям добры настрой.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтае возера знаходзiцца ў маляўнiчым месцы недалёка ад Гомеля i прыцягвае народ, якi жадае правесцi свой час на ўлоннi прыроды цiкава i весела. Асабл
|
|