Ореn Аir
Юлiя ГУРСКАЯ.
Лета, горача, канiкулы, сонца, пляж, вялiкiя кампанii, вечарынкi — усё тое, чаго ты чакаў цэлы навучальны год, калi сядзеў за партамi ва ўнiверсiтэце i марыў на парах пра дыскатэку. Так, так, пра дыскатэку, ды i не проста пра дыскатэку, а пра сапраўдную вечарынку, якую можна правесцi толькi летам, пад адкрытым небам.
Вось ужо некалькi гадоў запар у Мiнску праводзяцца клубныя вечарынкi Ореn Аir — вечарынкi на адкрытым паветры. Уся клубная моладзь, ды i проста аматары патанцаваць, збiраюцца на такiя мерапрыемствы. Сюды прыязджаюць iграць сваю музыку не толькi лепшыя дыджэi Беларусi, але i iншых краiн. Гэта не проста дыскатэка, дзе збiраюцца каля 500 чалавек, але — сапраўдная вечарынка, куды прыходзяць каля 4 тысяч маладых лю-дзей. Маленькiя клубы не могуць змясцiць усiх гэтых жадаючых. Яны вельмi перапоўненыя i дыскамфортныя для тусоўкi. А на адкрытым паветры, на вулiцы — у самы раз. Звычайна ставяць два танцполы, каб умясцiць усiх жадаючых. Бывае такое, што на адным танцполе R’N’B’ iграюць, а на другiм — HОUSЕ. Выбiрай, што хочаш, а можаш i на двух танцполах адрывацца. Так, ты ўяўляеш? Дыскатэка на Мiнскiм моры, на востраве. Незвычайна, праўда? Ты адразу думаеш, што на KАZАNTIР-е апынуўся. Так, дзве розныя рэчы, канешне, але штосьцi агульнае ёсць. Чаму б не памарыць? Або дыскатэка на даху матэля. Класна, праўда? Усё так незвычайна, як у фiльмах або ў клiпах паказваюць. Уваходзячы на танцпол, ты бачыш, як ён палае, гарыць, зiхацiць. Светлавыя прыборы, ультрафiялеты, стрэбаскопы, дым робяць яго яркiм i непаўторным але ён распальваецца i становiцца яшчэ ярчэйшым ад пластыкi танца, руху, драйву, ад радасных вачэй. Усе знаходзяцца на такiм пазiтыве, што ты нават i ўявiць не можаш. Усе кантактуюць адзiн з другiм так, як быццам знаёмыя вельмi даўно, хоць бачацца ўпершыню. Там усе свае. Калi ты прыйшоў — значыць, ты свой. I няважна, першы ты раз там або пастаянна ходзiш на клубныя вечарынкi. Ты — частка танцпола, частка тых, хто там знаходзiцца, i можаш рабiць усё — цябе зразумеюць. I, усведамляючы гэта, улiваешся з музыкай у рытм. Ты сам робiш свой танец, як i кожны з тых, хто знаходзiцца там. Ты разумееш, што музыка ахоплiвае ўсiх. Усе рухаюцца ў такт, у рытм, але ўсё ж кожны па-рознаму, у сваiм стылi. I гэта энергiя на танцполе трымаецца цэлую ноч i да самай ранiцы. Нават пад ранiцу ўсе рухаюцца ў такiм рытме, як быццам толькi-толькi прыйшлi на дыскатэку. Сустракаючы свiтанне, ты разумееш, што ўсё заканчваецца. На вулiцы становiцца светла, народ пачынае разыходзiцца. Табе так радасна, што ты быў на такой вечарынцы, i так сумна, што яна закончылася. Але пасля яе засталiся ўспамiны, добры настрой i толькi пазiтыў. Пазiтыў i чаканне наступнай вечарынкi, якая пройдзе на даху матэля, на востраве або дзе-небудзь яшчэ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лета, горача, канiкулы, сонца, пляж, вялiкiя кампанii, вечарынкi — усё тое, чаго ты чакаў цэлы навучальны год, калi сядзеў за партамi ва ўнiверсiтэце
|
|