Валанцёры «ўзялiся» за прыроду
Ала МАЧАЛАВА.
«Моладзь за чысцiню гарадоў i сёл!» — гэта не толькi дэвiз беларускiх валанцёраў, але i назва конкурсу, арганiзаванага БРСМ сумесна з Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя. Можна не толькi плённа папрацаваць, але i перамагчы, прыняць удзел у Мiжнародным экалагiчным форуме i проста атрымаць задавальненне.
Па ўсёй краiне налiчваецца каля 12 тысяч маладых працаўнiкоў — яны саджаюць кветкi i дрэвы, ствараюць цэлыя ландшафтныя кампазiцыi, добраўпарадкоўваюць берагi рэк, помнiкi, дапамагаюць пажылым людзям. Конкурс, якi стартаваў яшчэ ў красавiку, дапаможа актывiзаваць моладзь у экалагiчным накiрунку — прывiць беражлiвыя адносiны да прыроды, садзейнiчаць ашчаднаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў, прыцягваць увагу грамадскасцi да экалагiчных праблем. Яшчэ не позна стаць удзельнiкам конкурсу — трэба арганiзаваць сваiх сяброў у каманду i звярнуцца ў тэрытарыяльны камiтэт БРСМ. Там абавязкова дапамогуць вызначыцца з месцам, дзе патрэбна дапамога валанцёраў ды i вам хацелася б папрацаваць — цi то помнiк воiнскай славы, цi то царква або манастыр, парк, альбо можа, вадаём. Прыемнай i карыснай умовай удзелу ў конкурсе стане падрыхтоўка фота- цi вiдэахронiкi цiкавых валанцёрскiх дзянькоў. Поспехаў!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Моладзь за чысцiню гарадоў i сёл!» — гэта не толькi дэвiз беларускiх валанцёраў, але i назва конкурсу, арганiзаванага БРСМ сумесна з Мiнiстэрствам пр |
|