Свята маладосцi, творчасцi, сяброўства
Настасся КАРАЦЕЕВА.
Верхнядзвiнскi раён Вiцебскай вобласцi. Курган Дружбы. Месца сустрэчы змянiць нельга. З 26 па 29 лiпеня 2007 года тут збiраецца моладзь Беларусi, Латвii, Расii ў Мiжнародным лагеры «Бе-Lа-Русь».
З 1992 года, незалежна ад палiтычных умоў, палатачны лагер штогод збiраецца на гiстарычным месцы — мяжы трох краiн. Назвы гэтых краiн адлюстраваны ў назве лагера — па першаму складу ад кожнай. I арганiзуюць лагер Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi, Саюз моладзi за прагрэс Латвii, Расiйскi саюз моладзi. У гэтым годзе ад Беларусi ўдзельнiчаць у лагеры будуць не толькi актывiсты БРСМ усiх абласцей i Мiнска, але i каманда Кiтайскай Народнай Рэспублiкi — студэнты беларускiх ВНУ. Асноўная iдэя правядзення лагера — адзiнства моладзi брацкiх краiн, працяг гiстарычнага сяброўства, захаванне традыцый нашых продкаў. Таму i месца абрана менавiта гэтае — Курган Дружбы. Ён быў насыпаны на мяжы трох дзяржаў у 1959 годзе. На версе Кургана расце дуб — сiмвал добрасуседскiх адносiнаў краiн, партызаны якiх падчас Вялiкай Айчыннай вайны разам змагалiся з фашысцкай акупацыяй. У тры накiрункi ад кургана растуць алеi. У бок Беларусi працягнулася бярозавая, Расii — кляновая, Латвii — лiпавая. На палянцы каля гэтага гiстарычнага месца, сярод старых сяброў i новых знаёмых, вось ужо шаснаццаты год сцiраюцца нацыянальныя адрозненнi. Гэты палатачны гарадок стаў родным кутком для тых, хто кожны год, надзеўшы на плечы рукзак i развiтаўшыся з камфортам кватэр, прыязджае сюды. Галоўныя мэты гэтых iнтэрнацыянальных сустрэч — фармiраванне грамадскай i жыццёвай пазiцыi юнакоў i дзяўчат, развiццё i захаванне кантактаў моладзi трох краiн, узаемадзеянне лiдараў i кiраўнiкоў маладзёжных арганiзацый краiн-удзельнiц, распрацоўка сумесных праграм супрацоўнiцтва, развiццё творчага патэнцыялу моладзi, прапаганда актыўнага i здаровага ладу жыцця. I рэалiзуюцца гэтыя мэты праз шматлiкiя конкурсы, спартыўныя мерапрыемствы, канцэрты, творчыя працы. 26 лiпеня жыццярадасная i творчая моладзь увечары афiцыйна адкрыла ХVI Мiжнародны маладзёжны лагер «Бе-Lа-Русь». Пасля «пабудовы» палатачнага гарадка, знаёмства i вiтання старых сяброў i суседзяў падчас цырымонii адкрыцця быў падняты флаг лагера, распрацаваны па iнiцыятыве беларускай дэлегацыi. Кожная краiна зрабiла творчы ўклад у канцэрт-вiтанне ўдзельнiкаў лагера «Бе-LА-Русь»-2007». Па традыцыi пасля ўрачыстай часткi i канцэрта нябёсы над Курганам палалi рознакаляровымi феерверкамi. Калi гаварыць пра традыцыi, то iх у лагеры шмат. Пасвячэнне навiчкоў дубовымi галiнкамi (галоўным сiмвалам) i ўзнагарода ветэранаў, ускладанне вянкоў на Курган, перадача дубовай галiнкi краiне, якая будзе арганiзатарам лагера ў наступны год... Спаборнiцтвы па футболу, валейболу, перацягванне каната i iншыя спартыўныя мерапрыемствы. I, зразумела, культурная праграма. У гэтым годзе яна вельмi насычаная. Падрыхтавана шмат спартыўных конкурсаў (армрэслiнг, конкурс спартыўных танцаў i «Робiнгудаў» i iнш.), творчыя таленты можна праявiць у фестывалi спеваў, конкурсе «BОDY-АRT», «Лепшая пара «Бе-Lа-Русь»-2007». Будзе арганiзаваны i кулiнарны конкурс на лепшую паходную страву. Традыцыi i няспынны творчы пошук жывуць побач у палатачным лагеры. Кожны дзень, увечары, на мультымедыйных экранах удзельнiкi змогуць пабачыць вiдэанавiны. Акрамя таго штодзённа будзе выходзiць газета «Бе-Lа-Русь NЕWS», падрыхтаваная рэдакцыяй лагера. Сiмвалiчна, што ў гэтым гiстарычным месцы 28 лiпеня адбудзецца сустрэча моладзi з ветэранамi Вялiкай Айчыннай вайны. Урачыстым момантам сустрэчы стане мiтынг каля Кургана Дружбы i ўскладанне гiрлянд i кампазiцый з кветак. I гэта толькi невялiкая частка таго, што будзе адбывацца тры днi i тры ночы на палянцы каля Кургана. Лагер «Бе-Lа-Русь» — гэта свята маладосцi, творчасцi, сяброўства. I гэты лагер даказвае, што для сяброўства юнакоў i дзяўчат Беларусi, Расii i Латвii межы значэння не маюць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Верхнядзвiнскi раён Вiцебскай вобласцi. Курган Дружбы. Месца сустрэчы змянiць нельга. З 26 па 29 лiпеня 2007 года тут збiраецца моладзь Беларусi, Латв
|
|