БАТЭ ЛIДЗIРУЕ З ГУЛЬНЁЙ У ЗАПАСЕ
Барысаўскi БАТЭ адклаў матч 14-га тура чэмпiянату Беларусi па футболу супраць гродзенскага «Нёмана» з-за ўдзелу ў адборачным раўндзе Лiгi чэмпiёнаў. Тым не менш гэта не перашкодзiла камандзе Iгара Крыушэнкi захаваць за сабой першае месца (33 ачкi). На другiм радку размясцiўся сталiчны МТЗ-РIПО (28 ачкоў), якi ў туры перамог брэсцкае «Дынама» — 2:1, а трэцiм iдзе «Гомель» (24), хоць ён i ўступiў наваполацкаму «Нафтану» — 0:1. Аднак у спiну футбалiстаў з горада над Сожам дыхае «Нёман», якi мае гульню ў запасе. Вынiкi iншых сустрэч: «Дынама» (Мiнск) — «Тарпеда» (Жодзiна) — 0:0, «Днепр» (Магiлёў) — Вiцебск — 1:2, «Мiнск» — «Смаргонь» — 1:0, «Шахцёр» (Салiгорск) — «Дарыда» (Мiнскi раён) — 3:1.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Барысаўскi БАТЭ адклаў матч 14-га тура чэмпiянату Беларусi па футболу супраць гродзенскага «Нёмана» з-за ўдзелу ў адборачным раўндзе Лiгi чэмпiёнаў. |
|