СУПРАЦЬ КАНТРАБАНДЫ ЛОМУ ЁСЦЬ ПРЫЁМЫ
Мiкола ДЗЯБЁЛА.
За першую палову гэтага года беларускай мiлiцыяй спынена дзейнасць 212 нелегальных пунктаў скупкi каляровых i чорных металаў.
Нелагiчна, але факт. У Расii, якая з’яўляецца буйнешым у свеце вытворцам каляровых i чорных металаў, кошт металалому ў адмысловых прыёмных пунктах большы, чым у Беларусi. Рознiцу ў цане адразу ж заўважылi ўсюдыiсныя айчынныя кантрабандысты i пацягнулiся ў суседнюю краiну «караваны» з медным, алюмiнiевым цi проста жалезным ламаччам. Як паведамiла оперупаўнаважаны па асаблiва важных справах упраўлення па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi (УБЭЗ) МУС краiны Веранiка Пасмецьева, толькi за першую палову гэтага года мiлiцыянеры выявiлi 60 злачынстваў, звязаных з крадзяжамi каляровых i чорных металаў, а таксама спынiлi дзейнасць 212 нелегальных пунктаў скупкi лому. У дзялкоў падпольнага металiчнага рынку канфiскавана 276 тон каляровага i амаль 2 тысячы тон чорнага лому, агульным коштам больш за 1 мiльярд рублёў. За памянёны перыяд было аштрафавана 210 «металiстаў». Агульная сума накладзенага на iх штрафу склала больш за 190 мiльёнаў рублёў. Зрэшты, даволi высокiя памеры штрафных санкцый (ад 30 да 50 базавых велiчынь), вiдавочна, не вельмi палохаюць кантрабандыстаў. Напрыклад, зусiм нядаўна супрацоўнiкi службы БЭЗ Магiлёўскай вобласцi спынiлi два грузавiкi, якiя перавозiлi 34 тоны чорнага металу, i выявiлi падпольны склад, дзе захоўвалася 5 тон лому.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За першую палову гэтага года беларускай мiлiцыяй спынена дзейнасць 212 нелегальных пунктаў скупкi каляровых i чорных металаў.
|
|