21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Падчас водпуску мабiльны тэлефон не павiнен працаваць на прыём...»

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ.

РУП «Белтэлекам» абвясцiла пра пачатак працы ў беларускай сталiцы першых кропак доступу да бесправаднога Iнтэрнэта (Wi-Fi). Як паведамляе прадпрыемства, зараз такая паслуга iснуе ў будынку чыгуначнага вакзала, будынку аэрапорта «Мiнск-2», некаторых гасцiнiцах горада... Цяпер, калi вы маеце сучасны lарtор, вы можаце чытаць сваю электронную пошту, чакаючы цягнiк цi рэйс самалёта.

Якiх сучасных тэхналогiй асабiста вам не хапае сёння? Ад якiх тэхналогiй вы, магчыма, жадалi б пазбавiцца, хоць бы на нейкi час? Напрыклад, адключыць мабiльны тэлефон на час водпуску цi месяц не глядзець тэлевiзар...

Уладзiслаў ХIЛЬКЕВIЧ, каардынатар iнфармацыйнай дзейнасцi Праграмы развiцця ААН у Беларусi:

— Усё, што я хачу, я маю, бо ў нашым офiсе гэта заахвочваецца. Калi ты жадаеш мець нейкую тэхнiку, ты пiшаш заяву i не на заўтра, але праз некалькi месяцаў, як правiла, ты атрымлiваеш яе. Таму пытанне для мяне вельмi цяжкае. Як пытацца ў капрызлiвага дзiцяцi, якi мае шмат цацак, што яму набыць яшчэ на дзень нараджэння. Такое пытанне ўводзiць дзiця ў ступар... Мне асабiста, напэўна, не перашкодзiў бы ўласны lарtор. Хоць не ведаю, што б з дзвюма я сёння рабiў.

Што датычыцца другога пытання, то гэта на сто працэнтаў мабiльны тэлефон. Бо гэта пастаяннае матанне нерваў. I датычыцца не толькi водпуску, але i выхадных дзён, вечароў. Калi ты на нешта настроiўся, то гэта першы фактар, якi будзе цябе пастаянна тузаць. Таксама, магчыма, я атрымлiваю занадта шмат электронных пiсьмаў. Я не адмовiўся б ад iх наогул, але магутныя фiльтры паставiў бы.

Мiкалай ЛАЗАВIК, сакратар Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў:

— Персанальны камп’ютар я маю толькi на працы. I ён мой добры, надзейны памочнiк у атрыманнi iнфармацыi, якая звязана непасрэдна з дзейнасцю Цэнтрвыбаркама i з абстаноўкай у свеце. Па крайняй меры аб выбарах у iншых дзяржавах я ў першую чаргу атрымлiваю звесткi праз Iнтэрнэт.

Ад чаго я хацеў бы пазбавiцца? Я добра адключаюся ад усёй непатрэбнай (i нават патрэбнай) iнфармацыi, калi iду ў водпуск. Я пасяляюся ў цешчы на дачы i амаль увесь час праводжу на прыродзе. Нават не гляджу тэлевiзар.

Мiкалай ДУБОВIК, намеснiк старшынi Камiсii па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу:

— Пачну з другога пытання, бо мне прасцей на яго адказаць. У водпуску як нiколi разумееш, што наколькi добра мець мабiльную сувязь, настолькi гэта i дрэнна. Варта ўключыць тэлефон — дзень, лiчы, прапаў. I я лiчу, што падчас водпуску мабiльны тэлефон не павiнен працаваць на прыём. Бо калi ты хочаш адпачыць ад працы, то робiш няшмат тэлефанаванняў, а табе, як правiла, падчас водпуску наконт працы тэлефануюць яшчэ больш.

А на першае пытанне мне адказаць цяжка. Я падтрымлiваю сучасныя змены ў лепшы бок. I падтрымлiваю бесправадны Iнтэрнэт. Бо ў мяне дома сын шмат працуе ў Iнтэрнэце, адключае тэлефонную сувязь. Гэта стварае нязручнасцi. Нам не маглi дазванiцца, а мы часам не ведалi пра гэта. А бесправадная сувязь не перашкаджае iншым. Таму я за тое, каб такiя навiнкi атрымлiвалi развiццё. I карыстацца бесправадным Iнтэрнэтам павiнны мець магчымасць людзi не толькi ў аэрапорце, на вакзале, але i дома.

— А цi не жадаеце вы, як падарожнiк, мець GРS-навiгатар для арыентавання па электроннай карце?

— Сапраўды, у працяглых падарожжах без гэтай рэчы абысцiся дастаткова складана. Калi мы шлi на ўсюдыходах у экспедыцыi (Мiкалай Дубовiк пабываў не так даўно i ў Арктыцы, i ў Антарктыдзе. — Аўт.), мы цалкам арыентавалiся па GРS. Гэты прыбор найбольш дакладны, ён кампактны. Раней гэта рэч была сакрэтнай, яе мелi толькi ваенныя. А зараз любы чалавек яе можа мець. Таму гэтую рэч я хацеў бы мець. Хоць звычайна яна патрэбная для доўгiх падарожжаў. У звычайным жыццi можна абысцiся без яе.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РУП «Белтэлекам» абвясцiла пра пачатак працы ў беларускай сталiцы першых кропак доступу да бесправаднога Iнтэрнэта (Wi-Fi). Як паведамляе прадпрыемст
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика