Пасольства Лiтвы ў Мiнску да канца жнiўня пашырыць консульскi аддзел
Будаўнiцтва прыбудовы да консульскага аддзела Пасольства Лiтвы ў Мiнску плануецца завяршыць да канца жнiўня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў дыппрадстаўнiцтве. Тут выказалi надзею на тое, што з уводам у эксплуатацыю прыбудовы выдача вiз стане больш зручнай для беларускiх грамадзян.
Цяпер консульскi аддзел лiтоўскага пасольства прадаўжае весцi папярэднi запiс iндывiдуальных асобаў, якiя жадаюць атрымаць вiзы Лiтвы. Ён праводзiцца па будніх днях, акрамя пятнiцы, з 10.00 да 13.00. Для запiсу пры сабе неабходна мець пашпарт. Талоны папярэдняй рэгiстрацыi выдаюцца толькi асабiста. Калi прозвiшчы ў членаў сям’i розныя, дадаткова патрэбны дакументы, што пацвярджаюць сваяцтва. Парадак папярэдняга запiсу для арганiзацый, прадпрыемстваў, турыстычных фiрмаў, спартсменаў i мастацкiх калектываў застаецца ранейшы. У пасольстве нагадалi таксама, што запiсы, зробленыя па-за тэрыторыяй дыппрадстаўнiцтва, з’яўляюцца несапраўднымi. Жадаючыя выехаць у Лiтву таксама могуць выкарыстаць паслугi турыстычных фiрмаў, спiс якiх можна знайсцi на сайце або iнфармацыйным стэндзе пасольства. Пры дыппрадстаўнiцтве акрэдытавана 40 турыстычных фiрм, праз якiя можна аформiць вiзы для паездкi ў Лiтву. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будаўнiцтва прыбудовы да консульскага аддзела Пасольства Лiтвы ў Мiнску плануецца завяршыць да канца жнiўня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў |
|