Курэйчыкаў стала больш
Ларыса ЦIМОШЫК.
Андрэй Курэйчык, якога ў Беларусi i за яе межамi ведаюць як аўтара тэатральных п’ес i сцэнарыяў да кiнафiльмаў, стаў татам. Яго жонка Вольга, актрыса тэатра iмя Янкi Купалы, нарадзiла хлопчыка вагой 3,4 кiлаграма ў сталiчнай радзiльнi № 6.
З нараджэннем дзiцяцi Андрэя павiншавалi акцёр Гоша Куцэнка, актрыса Алiса Грабеншчыкова, рэжысёр Аляксандр Стрыжэнаў i яго жонка Кацярына. Са Стрыжэнавым Курэйчык падтрымлiвае сувязi пасля выхаду на экраны камедыi «Любовь-Морковь». I ўжо праз два тыднi малады тата павiнен будзе пакiнуць сям’ю, каб накiравацца ў Ялту, дзе Стрыжэнаў пачынае здымаць трылер «Юленька» з Маратам Башаравым у галоўнай ролi. Але сам Андрэй лiчыць, што змянiць жыццё яму цяпер прыйдзецца дзеля таго, каб больш бываць дома, разам з сям’ёй. Але, вiдаць, здымкi новага кiно — гэта для яго магчымасць стрымаць абяцанне, якое Курэйчык даў персаналу радзiльнi: больш добрых фiльмаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Андрэй Курэйчык, якога ў Беларусi i за яе межамi ведаюць як аўтара тэатральных п’ес i сцэнарыяў да кiнафiльмаў, стаў татам. Яго жонка Вольга, актрыса |
|