«КIБЕРАЎ» ЧАКАЕ СIЭТЛ
Вiкторыя ЗАХАРАВА.
Упершыню Сусветныя камп’ютарныя гульнi (WCG) прайшлi ў 2001 годзе ў Паўднёвай Карэi i сабралi прадстаўнiкоў 33 краiн свету. Прайшло зусiм нямнога часу, а сёлета ўжо сталiца камп’ютарнай Алiмпiяды — амерыканскi горад Сiэтл — прыме лепшых iгракоў i каманды з 70 краiн, у тым лiку Беларусi.
Нацыянальны адборачны тур WCG адбыўся ў мiнулыя выхадныя ў сталiчным ДК МТЗ. Удзел у iм узялi больш як паўтысячы кiберспартсменаў з усiх рэгiёнаў, а за гульнёй у абодва днi назiралi, акрамя суддзяў, каля 2000 гледачоў i балельшчыкаў. «Сёлета мы старалiся максiмальна наблiзiць правядзенне Нацыянальнага адборачнага тура да тых умоў, з якiмi беларуская зборная сутыкнецца на Гранд-Фiнале ў Сiэтле, — паведамiла менеджар па маркетынгу кампанii Samsung у Беларусi Алена Ранцэвiч. — Так што было вельмi строгае судзейства, гульня пад пiльнай увагай соцень гледачоў i высокiя патрабаваннi да дысцыплiны спартсменаў». Усе гэтыя ўмовы не перашкодзiлi iгракам з рэгiёнаў — Смаргонi, Брэста, Гомеля, Лагойска — скласцi моцную канкурэнцыю сталiчным iгракам i выйсцi на фiнальную стадыю адбору. Дарэчы, конкурс на месца ў фiнале склаў практычна 20 чалавек — толькi 25 мацнейшых iгракоў у вынiку сустрэнуцца 25 жнiўня ў Мiнску, каб высветлiць канчатковы склад беларускай зборнай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню Сусветныя камп’ютарныя гульнi (WCG) прайшлi ў 2001 годзе ў Паўднёвай Карэi i сабралi прадстаўнiкоў 33 краiн свету. Прайшло зусiм нямнога часу
|
|