«МIНIРАВАЎ» НЕ РАЗ
Аляксандр ПУКШАНСКI.
Затрыманы на днях мiлiцыяй 17-гадовы беспрацоўны вёскi Баронiкi Вiцебскага раёна за хлуслiвае паведамленне пра «мiнiраванне» СШ № 31 у абласным цэнтры, аказваецца, так жартаваў не раз. Супрацоўнiкi крымiнальнага вышуку Кастрычнiцкага РАУС Вiцебска высветлiлi, што ў кастрычнiку пазамiнулага года ён жа паведамiў аб «замiнiраваннi» будынкаў юрыдычнага факультэта i факультэта фiзiчнага выхавання i спорту Вiцебскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя П.М. Машэрава.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Затрыманы на днях мiлiцыяй 17-гадовы беспрацоўны вёскi Баронiкi Вiцебскага раёна за хлуслiвае паведамленне пра «мiнiраванне» СШ № 31 у абласным цэнтры |
|