«Брудныя» грошы патыхаюць спiртам
Мiкола ДЗЯБЁЛА.
За 6 месяцаў гэтага года супрацоўнiкамi мiлiцэйскiх падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi з незаконнага абарачэння канфiскавана алкагольных напояў агульным коштам 3,4 мiльярда рублёў.
Попыт нараджае прапанову. Алкагалiзацыя насельнiцтва нашай краiны год ад году павялiчвае абароты. Прычым спiваюцца пераважна таннымi нiзкаякаснымi спiртнымi напоямi, а то i смяротна небяспечным сурагатам, якiм прыхiльнiкаў «зялёнага змея» забяспечваюць падпольныя гандляры. Як паведамiла начальнiк упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС краiны Кацярына Самусенкава-Шэлегава, за першую палову гэтага года барацьбiтамi з эканамiчнымi злачынствамi канфiскавана больш за 300 тысяч літраў спiртавой прадукцыi, амаль 60 тысяч лiтраў лiкёрагарэлачных вырабаў, 206 тысяч лiтраў вiна. Агульны кошт гэтага нiзкаякаснага пiтва, якое найчасцей завозiцца да нас з суседняй Расii, склаў 3,4 мiльярда рублёў. Апроч таго, мiлiцыянеры выявiлi 12 фактаў вырабу алкагольнай прадукцыi непасрэдна ў Беларусi. Супраць спiртавых «цэхавiкоў», аб’яднаных у цэлыя злачынныя групы, узбуджана 11 крымiнальных спраў. Напрыклад, у Гомелi супрацоўнiкi мясцовых падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi знайшлi нядаўна падпольны склад спiртных напояў. У гаражы, дзе месцiўся гэты склад, захоўвалася больш за 2 тысячы лiтраў спiртавой вадкасцi агульным коштам больш за 20 мiльёнаў рублёў. Мiж iншым, гаспадар гаража на той момант ужо знаходзiўся за кратамi. Крымiнальная справа супраць яго была ўзбуджана за рэалiзацыю спiртных напояў у складзе арганiзаванай злачыннай групы. Дарэчы, незаконна падзарабiць на гандлi спiртным iмкнуцца не толькi прафесiйныя злачынцы, але i некаторыя суб’екты гаспадарання, якiя легальна займаюцца вытворчасцю i гандлем алкагольнымi напоямi. Сёлета за парушэнне правiлаў рэалiзацыi алкагольных вырабаў мiлiцыянеры канфiскавалi з магазiнаў 11,4 тысячы лiтраў вiна i лiкёрагарэлачных вырабаў на суму больш за 117 мiльёнаў рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За 6 месяцаў гэтага года супрацоўнiкамi мiлiцэйскiх падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi з незаконнага абарачэння канфiскавана алка
|
|