21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Буякi высакарослыя — у кожны сад

26.08.2009 08:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валянцiна ШПIЛЕЎСКАЯ.

Тое, што гэта ягада абавязкова павiнна быць у меню кожнага чалавека, якi клапоцiцца аб сваiм здароўi, ведаюць, магчыма, нямногiя. Некаторыя могуць запярэчыць, што пайсцi ў лес, цi дакладней на балоцiстае месца, i збiрай буякоў, колькi хочаш. Але ў тым уся i справа, што буякi садовыя маюць некаторыя перавагi перад ляснымi. Па-першае, яны не накапляюць радыяцыю, памер ягад у некалькi разоў перавышае плады лясной ягады, захоўваючы пры гэтым незвычайны смак i якасць.

Вынiкi навуковых даследаванняў, праведзеных у ЗША i Фiнляндыi, паказалi, што сярод 40 даследаваных сартоў i вiдаў агароднiны i фруктаў менавiта буякi садовыя занялi лiдзiруючае месца па ўтрыманню антыакiслiцеляў. I толькi за iмi iдзе вiнаград.

Вядомы польскi вучоны, доктар Казiмiр Смоляк неяк пажартаваў: «Калi вы зоймецеся вырошчваннем буякоў садовых, то нiколi ўжо не памраце». Магчыма, ён мае рацыю. Цяпер гэту ягаду рэкламуюць як крынiцу вечнай маладосцi. Як паказалi даследаваннi, буякi здольныя не толькi запавольваць працэсы старэння, але i садзейнiчаюць амаладжэнню арганiзма.

Каб палепшыць абмен рэчываў, памяць i каардынацыю рухаў, дастаткова з’ядаць па паўшклянкi ягад у дзень. Iснуе цэлы шэраг iншых фруктаў, якiя садзейнiчаюць, напрыклад, паляпшэнню памяцi, але такога комплекснага ўплыву на арганiзм чалавека, як паказалi даследаваннi, не дае нiводзiн з iх.

Буякi паляпшаюць зрок, работу стрававальнага тракту, залоз унутранай сакрэцыi, i, што немалаважна, здымаюць алергiчныя рэакцыi арганiзма на лякарствы i прадукты харчавання. Самi ж буякi нiколi не выклiкаюць алергii i iх можна даваць дзецям з павышанай адчувальнасцю i схiльнасцю да алергii i дыятэзу.

Попыт на гэтыя ягады i ў нас даволi вялiкi. Але, як усякая раслiна, каб яна нармальна прыжылася i ўрадзiла, патрабуе спецыяльных ведаў. Аб тым, як атрымаць ураджай з гэтай культуры, можна будзе даведацца, у тым лiку, у Цэнтральным батанiчным садзе, якi 8 жнiўня (серада) праводзiць арганiзацыйнае мерапрыемства «Дзень буякоў». Можна будзе пакаштаваць ягады буякоў садовых i купiць iх, выбраць i купiць саджанцы тых сартоў, якiя вам спадабаюцца. Прадукцыю прывязуць фермерскiя гаспадаркi свайго ўласнага ўраджаю. Вы атрымаеце кансультацыю спецыялiстаў па вырошчванню буякоў садовых.

Зайсцi ў батанiчны сад можна будзе з цэнтральнага ўваходу i з вулiцы Сурганава (службовы ўваход). Выстава будзе размяшчацца каля новага будынка «Аранжарэi». Пачатак у 11.00. Мерапрыемства праводзiць грамадскае аб’яднанне «Паўночны вiнаград».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тое, што гэта ягада абавязкова павiнна быць у меню кожнага чалавека, якi клапоцiцца аб сваiм здароўi, ведаюць, магчыма, нямногiя. Некаторыя могуць зап
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика