Канцэрн «Белнафтахiм» павысiў рознiчныя цэны на нафтапрадукты
Алена Саланенка, БЕЛТА
Канцэрн «Белнафтахiм» з 6 жнiўня павысiў рознiчныя цэны на нафтапрадукты ў сярэднiм на 4,7 працэнта. Загадам канцэрна зацверджаны таксама новыя свабодныя аптовыя цэны на нафтапрадукты, паведамiлi ў «Белнафтахiме».
З 6 жнiўня рознiчныя цэны на нафтапрадукты, што рэалiзуюцца праз АЗС арганiзацыямi канцэрна, складаюць: бензiн А-76 (Нармаль-80) — Br1600 за 1 лiтр (рост на Br70), бензiн АI-92 — Br2020 (на Br90), бензiн АI-95 — Br2310 (на Br110), дызельнае палiва — Br1610 (на Br70). Як растлумачылi спецыялiсты «Белнафтахiма», павышэнне цэн на нафтапрадукты было праведзена ў сувязi з ростам цаны на нафту для Беларусi ў 2007 годзе з увядзеннем вывазной мытнай пошлiны Расiйскай Федэрацыяй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канцэрн «Белнафтахiм» з 6 жнiўня павысiў рознiчныя цэны на нафтапрадукты ў сярэднiм на 4,7 працэнта. Загадам канцэрна зацверджаны таксама новыя свабод
|
|