Цёпла i амаль без дажджоў
Сяргей КУРКАЧ
На гэтым тыднi захаваецца па-летняму цёплае, даволi камфортнае надвор’е, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.
Разам з тым, у блiжэйшыя днi паветраныя патокi з боку цэнтральных рэгiёнаў еўрапейскай часткi Расii прынясуць на тэрыторыю Беларусi больш вiльготнае паветра з усходу кантынента. Таму сёння ўдзень па большай частцы краiны, а ў сераду месцамi ў рэгiёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы i не вельмi моцныя навальнiцы. Тэмпература паветра ўначы 11—18, удзень 22—28 цяпла, а ў Гомельскай вобласцi 8 жнiўня — да 31 градуса. Згодна з папярэднiмi прагнозамi сiноптыкаў, 9 i 10 жнiўня дажджы, магчыма з навальнiцамi, будуць на поўднi Беларусi, а ў выхадныя невялiкiя ападкi магчымы толькi месцамi на ўсёй тэрыторыi краiны. У гэтыя днi захаваецца даволi цёплае надвор’е. Тэмпература паветра ўдзень 24—30, на тэрыторыi Брэсцкай i Гродзенскай абласцей нават да 32 цяпла. Даволi камфортнай будзе тэмпература ўначы на выхадныя — 14—20 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыднi захаваецца па-летняму цёплае, даволi камфортнае надвор’е, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Ф |
|