21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусi ў студзенi—лiпенi выкананы ўсе паказчыкi грашова-крэдытнай палiтыкi

26.08.2009 08:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У студзенi—лiпенi гэтага года ўсе паказчыкi, закладзеныя ў Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палiтыкi Беларусi на 2007 год, выкананы ў поўным аб’ёме. Аб вынiках работы банкаўскай сiстэмы краiны за сем месяцаў Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку далажыў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч.

Ён адзначыў, што ў краiне апераджальнымi тэмпамi iдзе крэдытаванне ўсiх сектараў эканомiкi, паспяхова працуе плацежная сiстэма, забяспечваецца стабiльнасць фiнансавай сiстэмы. «У нас стабiльны курс нацыянальнай валюты, стабiльныя цэны, i гэта з’яўляецца залогам паспяховай работы эканомiкi як у гэтым годзе, так i ў наступныя гады», — сказаў старшыня праўлення Нацыянальнага банка.

Пётр Пракаповiч далажыў, што ў гэтым годзе поўнасцю выконваюцца паказчыкi па працэнтнай палiтыцы. Нацыянальны банк ужо другi месяц запар знiжае стаўку рэфiнансавання. Цяпер яна складае 10,5 працэнта гадавых. Нацбанк праводзiць работу па паступоваму знiжэнню кошту крэдытных рэсурсаў для прадпрыемстваў i насельнiцтва.

Даручэнне кiраўнiка дзяржавы аб нарошчваннi ў гэтым годзе золатавалютных рэзерваў да аб’ёму не менш як $3 млрд. Нацыянальны банк выканаў — на 1 жнiўня 2007 года iх аб’ём дасягнуў $3086 млн, адзначыў Пётр Пракаповiч. Паводле яго слоў, гэты паказчык дасягнуты дзякуючы паспяховай рабоце эканомiкi: у краiне забяспечана фiнансавая стабiльнасць, ёсць магчымасць для хуткага эканамiчнага росту. Адной з галоўных крынiц павелiчэння золатавалютных рэзерваў стала купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на суму $508 млн.

Валютная выручка з пачатку года павялiчылася ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года на 18,6 працэнта. Гэта таксама сведчыць аб тым, што валютныя крынiцы ў краiне пастаянна папаўняюцца.

На думку Пятра Пракаповiча, такое нарошчванне золатавалютных рэзерваў з’яўляецца добрай асновай для далейшага ўмацавання нацыянальнай валюты, забеспячэння стабiльнасцi яе курсу, а таксама ўзроўню цэн у краiне.

«I ў далейшым сiтуацыя будзе складвацца такiм чынам, што золатавалютныя рэзервы змяншацца не будуць, нават нягледзячы на тыя значныя плацяжы, якiя мы правядзём на гэтым тыднi: мы поўнасцю разлiчымся за газ з «Газпрамам», — запэўнiў Прэзiдэнта кiраўнiк Нацбанка. Паводле яго слоў, прынятыя своечасова ўрадам i Нацбанкам меры дадуць магчымасць аднавiць золатавалютныя рэзервы ўжо ў блiжэйшы месяц, i па стану на 1 верасня яны будуць не меншыя, чым былi на 1 жнiўня.

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка запэўнiў кiраўнiка дзяржавы, што ўсе асноўныя паказчыкi грашова-крэдытнай палiтыкi па вынiках 9 месяцаў i за год у цэлым будуць выкананы.

Было таксама даложана, што Нацыянальны банк распрацаваў праект Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi на 2008 год. У блiжэйшы час дакумент будзе ўнесены на разгляд Прэзiдэнту.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У студзенi—лiпенi гэтага года ўсе паказчыкi, закладзеныя ў Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палiтыкi Беларусi на 2007 год, выкананы ў поўным аб’ём
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика