Мэр Мiнска: не — дэфiцыту месцаў у дзiцячых садах!
Цяпер чарговасць у гэтыя ўстановы складае каля 3 тыс. чалавек. Дэфiцыт месцаў у дзiцячых садах абумоўлены станоўчай дэмаграфiчнай сiтуацыяй у сталiцы. Таксама гэтаму садзейнiчала актыўная забудова жылых мiкрараёнаў.
Для вырашэння гэтай праблемы Мiнгарвыканкам распрацаваў комплекс мераў. Сярод iх — вярнуць усе дзiцячыя сады ў сетку ўстаноў адукацыi сталiцы. Раней не запатрабаваныя сады былi перададзены на баланс iншых арганiзацый, прададзены або наогул не выкарыстоўвалiся па прызначэнню. У новым навучальным годзе ў сталiцы намечана адкрыццё дзвюх дзiцячых дашкольных устаноў — сады-новабудоўлi па 190 месцаў будуць пабудаваны ў мiкрараёнах Лошыца i Сухарава. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер чарговасць у гэтыя ўстановы складае каля 3 тыс. чалавек. Дэфiцыт месцаў у дзiцячых садах абумоўлены станоўчай дэмаграфiчнай сiтуацыяй у сталiцы
|
|