У Беларусi няма падстаў для рэзкага павышэння тарыфаў на паслугi ЖКГ для насельнiцтва
Аб гэтым Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку 6 жнiўня далажыў мiнiстр жыллёва-камунальнай гаспадаркi Уладзiмiр Белахвостаў.
Уладзiмiр Белахвостаў адзначыў, што да гэтага часу тарыфы на асноўныя вiды паслуг не мянялiся, павялiчаны былi толькi тарыфы на цеплавую i электраэнергiю i на газ, каб кампенсаваць затраты жыллёва-камунальнай гаспадаркi, якiя ўзраслi ў сувязi з ростам цэн на прыродны газ. Паводле слоў мiнiстра, фiнансаванне жыллёва-камунальнай гаспадаркi будзе прадоўжана ў запланаваным аб’ёме. Цяпер мiнiстэрства распрацоўвае прапановы па павелiчэнню тарыфаў на наступны год у рамках падрыхтоўкi праекта бюджэту на 2008 год. Кiраўнiку дзяржавы таксама даложана аб падрыхтоўчых работах да чарговага ацяпляльнага перыяду. Прадпрыемствы ЖКГ выконваюць рамонт цеплатрас, капiтальны рамонт жылога фонду, а таксама вядуць iншыя неабходныя работы. Прэзiдэнт праiнфармаваны аб ходзе выканання яго даручэння па абсталяванню жылога фонду iндывiдуальнымi прыборамi ўлiку вады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку 6 жнiўня далажыў мiнiстр жыллёва-камунальнай гаспадаркi Уладзiмiр Белахвостаў
|
|