Выдача падатковых даведак паскорыцца i спросцiцца
Сяргей КУРКАЧ
Актуальна На пытаннi карэспандэнта «Звязды» адказвае начальнiк юрыдычнага ўпраўлення Мiнiстэрства па падатках i зборах Эла СялiцкаяДля здзяйснення натарыяльных дзеянняў зацiкаўленай асобе ў большасцi выпадкаў трэба не толькi прад’яўляць пашпарт, а таксама iншыя дакументы i звесткi, без якiх дадзеную працэдуру ажыццявiць немагчыма. У прыватнасцi, згодна з пунктам 4 артыкула 66 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб натарыяце i натарыяльнай дзейнасцi» здзелкi аб адчужэннi (продаж, дарэнне, мена) нерухомай маёмасцi сведчацца натарыусам пры ўмове падачы дакумента, якi пацвярджае аплату адпаведнага падатку. — Сёння ў гэтым накiрунку пачаў працаваць прынцып «аднаго акна»? — Так, каб спрасцiць працэдуру здзяйснення на карысць грамадзян натарыяльных дзеянняў 12 мая 2005 года Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь быў выданы Указ № 220 «Аб некаторых мерах па спрашчэнню парадку здзяйснення натарыяльных дзеянняў». Менавiта гэты ўказ упершыню замацаваў прававыя асновы ўзаемадзеянняў грамадзян i дзяржаўных органаў, iх службовых асобаў у адпаведнасцi з прынцыпамi «аднаго акна». Так, згодна з гэтым указам, прадугледжваецца, што грамадзяне, якiя звярнулiся за здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў, прадстаўляюць натарыусу дакументы, якiя пацвярджаюць iх асобу, дзеяздольнасць, паўнамоцтвы на здзяйсненне гэтых дзеянняў ад iмя i на карысць iншых асобаў. Iншыя звесткi i (або) дакументы, неабходныя для здзяйснення натарыяльных дзеянняў, натарыус самастойна выпатрабоўвае ад дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый, за выключэннем звестак i дакументаў, для выдачы якiх патрабуецца вынясенне судовай пастановы. У сваю чаргу, такiя арганiзацыi пры падрыхтоўцы гэтых вестак i (або) дакументаў самi запытваюць дадатковую iнфармацыю ад iншых дзяржаўных органаў i арганiзацый i не маюць права выклiкаць грамадзян, у адносiнах якiх запытаны весткi цi дакументы, у мэтах адказу на запыт натарыуса. Зразумела, што клiент можа самастойна атрымаць гэтыя весткi i дакументы ў iншых дзяржаўных органах i арганiзацыях, аднак збор гэтых дакументаў непасрэдна натарыусам вызваляе грамадзян ад лiшняга хаджэння. Асаблiва гэта робiцца актуальным, калi неабходныя весткi i (або) дакументы будуць атрыманы натарыусам аператыўна. — Указам № 220 вызначаны двухтыднёвы тэрмiн, на працягу якога любы дзяржаўны орган павiнен прадаставiць натарыусу дакументы i (або) весткi. Цi магчыма гэты тэрмiн скарацiць? — Так, iснуюць выпадкi, калi для выдачы даведкi аб аплаце падаходнага падатку з фiзiчных асобаў, зямельнага падатку i падатку на нерухомасць, якая патрабуецца для сведчання здзелкi аб адчужэннi нерухомай маёмасцi, падатковым органам не патрабуецца праводзiць спецыяльную праверку цi запытваць дадатковыя весткi ў iншых арганiзацыях. Каб скарацiць тэрмiны здзяйснення натарыяльных дзеянняў i для больш поўнай рэалiзацыi прынцыпу «аднаго акна», калегiяй Мiнiстэрства па падатках i зборах Беларусi ад 5 лiпеня 2007 года прынята рашэнне, у адпаведнасцi з якiм запыты натарыусаў аб выдачы адпаведнай даведкi павiнны выконвацца падатковымi органамi на працягу 5 працоўных дзён з дня iх паступлення. Адзначым, што пры аналагiчных абставiнах у такi ж тэрмiн ажыццяўляецца выдача даведкi i пры непасрэдным звяртаннi за ёй у падатковы орган. Зараз толькi ў выпадку неабходнасцi правядзення спецыяльнай праверкi, запыту дадатковых вестак адказ на запыт натарыуса можа рыхтавацца даўжэй, аднак не звыш двухтыднёвага тэрмiну. — Якi сёння механiзм выдачы даведак, калi за здзяйсненнем натарыяльнага дзеяння да натарыуса звяртаецца не ўласнiк адчужаемага аб’екта нерухомасцi, а яго набытчык (у прыватнасцi, пакупнiк)? — У гэтых выпадках пры выкананнi запытаў натарыусаў аб выдачы даведкi падатковым органам можа патрабавацца пэўны час на вызначэнне прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, адраса месца жыхарства ўласнiка нерухомасцi. Зараз памiж Мiнiстэрствам па падатках i зборах i Мiнiстэрствам юстыцыi дасягнута дамоўленасць аб тым, што такiя весткi будуць прадастаўляцца падатковым органам натарыусам, калi такая iнфармацыя iснуе ў дакументах, цi перададзена вусна клiентам, якi набывае нерухомасць. Клiент не абавязаны паведамляць натарыусу пры звяртаннi за зборам усiх неабходных дакументаў гэтыя звесткi. Разам з тым, калi яны яму вядомы, то ён мае права зрабiць гэта вусна (нейкага дакументальнага пацвярджэння не патрабуецца). Гэта дазволiць па-датковым органам выконваць запыты натарыусаў аб выдачы даведак у больш кароткiя тэрмiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi карэспандэнта «Звязды» адказвае начальнiк юрыдычнага ўпраўлення Мiнiстэрства па падатках i зборах Эла Сялiцкая |
|