21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абiтурыенцкi марафон выйшаў на фiнiшную прамую...

26.08.2009 08:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Паступленне ў ВНУ — заўсёды жорсткае выпрабаванне для нерваў. I хоць для пераважнай колькасцi прэтэндэнтаў на студэнцкi бiлет уступныя выпрабаваннi скончылiся разам з завяршэннем у краiне цэнтралiзаванага тэсцiравання, яшчэ больш за месяц эмоцыi лiтаральна захлёствалi маладых людзей, якiя абмяркоўвалi памiж сабой вынiкi цэнтралiзаваных экзаменаў, супастаўлялi свае сумарныя балы, спрабуючы пралiчыць шанцы на паступленне. Многiя ўстрымлiвалiся ад падачы дакументаў i проста назiралi за падачай заяў. Таму апошнi дзень падачы дакументаў у прыёмныя камiсii — 29 лiпеня — стаў адным з самых напружаных. Напрыклад, калi ў першыя днi работы ў прыёмную камiсiю Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iнфарматыкi i радыёэлектронiкi звярталiся каля 100 абiтурыентаў штодня, то ў апошнiя тры—чатыры днi iх паток вырас удвая, а непасрэдна 29 лiпеня ён павялiчыўся яшчэ на 70 чалавек. Аналагiчная карцiна назiралася i ў iншых ВНУ, дзе абiтурыенты лiтаральна ў апошнiя хвiлiны, якiя заставалiся да закрыцця прыёмнай камiсii, перападавалi дакументы на iншыя спецыяльнасцi i факультэты з больш нiзкiм прахадным балам.

А 6 жнiўня нервовае напружанне дасягнула свайго апагею — у гэты дзень у многiх ВНУ прайшло адкрытае залiчэнне на бюджэтную форму навучання, якое суправаджалася i слязьмi радасцi, i слязьмi адчаю. Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт — адна з нямногiх ВНУ, кiраўнiцтва якой не пажадала адмаўляцца ад уласнага ўступнага экзамену пры адборы абiтурыентаў, якiя паступаюць на класiчныя факультэты ўнiверсiтэта. Нават леташнi непрыемны сюрпрыз у выглядзе недабору на некаторыя з вышэйназваных факультэтаў прынцыповую пазiцыю рэктара БДУ Васiля Стражава па гэтаму пытанню не змяніў. Такiм чынам профiльныя экзамены, уключаючы творчыя конкурсы, здавалi 3989 абiтурыентаў БДУ. Сярод прыродазнаўчых факультэтаў самы высокi конкурс — 4 чалавекi на месца — быў зафiксаваны на бiялагiчным факультэце i 2,37 прэтэндэнта на месца — на геаграфiчным факультэце гэтай ВНУ. На факультэце радыёфiзiкi i электронiкi конкурс склаў 2,1 чалавека на месца, на фiзiчным факультэце, факультэце прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi, хiмiчным факультэце — 1,7.

Але нi для кога не з’яўляецца вялiкiм сакрэтам, што пераможцы рэспублiканскiх i мiжнародных прадметных алiмпiяд вельмi ахвотна выбiраюць месцам сваёй будучай вучобы менавiта Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт. Вось i сёлета сярод абiтурыентаў унiверсiтэта аказалiся 134 пераможцы рэспублiканскiх i мiжнародных алiмпiяд i 2 лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў. Сямi абiтурыентам, пераможцам прайшоўшых у лiпенi мiжнародных алiмпiяд сярод школьнiкаў, студэнцкiя бiлеты былi ўручаны ва ўрачыстай абстаноўцы датэрмiнова.

Сярод спецыяльнасцяў, залiчэнне на якiя адбывалася на падставе трох сертыфiкатаў, самы высокi прахадны бал зафiксаваны на спецыяльнасцi «сусветная эканомiка» — 363. Далей у гэтым рэйтынгу iдуць спецыяльнасцi «мiжнародныя адносiны» — 356 балаў i «менеджмент у сферы мiжнароднага турызму» — 355 балаў. Ажно на 40 балаў у параў-наннi з мiнулым годам вырас прахадны бал на спецыяльнасцях «правазнаўства» i «эканамiчнае права». Сярод прыродазнаўчых факультэтаў з профiльнымi экзаменамi найбольш высокi прахадны бал аказаўся на бiялагiчным факультэце: для абiтурыентаў з сельскай мясцовасцi ён склаў 26,4 бала, а для гараджан — 28,1 бала.

Вышэй чым летась аказалiся прахадныя балы i ва ўсiх медыцынскiх унiверсiтэтах. Паводле папярэдняй iнфармацыi, у Беларускiм дзяржаўным медыцынскiм унiверсiтэце прахадны бал на лячэбны факультэт склаў для гараджан 330 балаў (у 2006 г. — 295), а для вяскоўцаў — 289 балаў (у 2006 г. — 235), на педыятрычным факультэце адпаведна 325 i 275 балаў, а на стаматалагiчным — 333 i 318 балаў. На лячэбным факультэце ў Вiцебскiм медыцынскiм унiверсiтэце прахадны бал для гараджан быў 308 (у 2006 г. — 259), у Гродзенскiм медунiверсiтэце — 314 (летась 266) i Гомельскiм медунiверсiтэце — 300 балаў (летась — 250). Цiкава, што на гэта скажуць крытыкi цэнтралiзаванага тэсцiравання, якiя лiчаць змест тэстаў для абiтурыентаў празмерна складаным?

Так званыя тэхнiчныя ВНУ таксама ад недабору абiтурыентаў не пацярпелi. Хоць зноў-такi лiдзiруюць па колькасцi прэтэндэнтаў на студэнцкi бiлет у гэтых ВНУ спецыяльнасцi з эканамiчным накiрункам. Напрыклад, у БДУIР сярэднi конкурс склаў 2 чалавекi на месца. Самымi папулярнымi спецыяльнасцямi сталi «праграмнае забеспячэнне iнфармацыйных тэхналогiй», «iнфарматыка» i, па традыцыi, спецыяльнасцi з эканамiчным накiрункам. Так, на спецыяльнасцi «маркетынг» iнжынерна-эканамiчнага факультэта на 25 бюджэтных месцаў было пададзена 73 заявы, на спецыяльнасцi «эканомiка i арганiзацыя вытворчасцi» — на 20 месцаў 66 заяў, «iнфармацыйныя сiстэмы i тэхналогii ў эканомiцы» — на 50 месцаў 98 заяў. У Брэсцкiм дзяржаўным тэхнiчным унiверсiтэце сярэднi конкурс склаў 2,9 чалавека на месца. Дзеля аб’ектыўнасцi трэба зазначыць, што самыя высокiя конкурсы зноў-такi мелi месца на эканамiчным факультэце: «фiнансы i крэдыт» i «камерцыйная дзейнасць» — 6 заяў на месца, «маркетынг i архiтэктура» — 5,5, «эканомiка i кiраванне на прадпрыемстве» — 5,3, «бухгалтарскi ўлiк, аналiз i аўдыт» — 5,1 чалавека на месца.

Зразумела, што далёка не ўсiм абiтурыентам пашанцавала паступiць на «бюджэт». Некаторыя з маладых людзей паспрабуюць паступiць на платную форму навучання. Залiчэнне ўсiх жадаючых навучацца за ўласныя сродкi адбудзецца, згодна з Правiламi прыёму, не пазней за 11 жнiўня. Але паведамiць аб сваiм жаданнi атрымлiваць вышэйшую адукацыю на платнай форме навучання трэба не пазней за 9 жнiўня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паступленне ў ВНУ — заўсёды жорсткае выпрабаванне для нерваў. I хоць для пераважнай колькасцi прэтэндэнтаў на студэнцкi бiлет уступныя выпрабаваннi ск
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика