21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...Абяцаю на «выдатна» бiць ворага

26.08.2009 08:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Газета «Звязда» ад 23 чэрвеня 1945 года адзначыла подзвiгi i апублiкавала фотапартрэты многiх з першых Герояў Савецкага Саюза пад рубрыкай «Вечная слава гераiчным сынам беларускага народа, паўшым у баях з нямецкiмi захопнiкамi за Савецкую Радзiму»: капiтана М. Гастэлы, генерал-маёра Л. Даватара, радавога Ф. Смалячкова, партызан i партызанскiх камандзiраў К. Заслонава, Ц. Бумажкова, М. Сiльнiцкага... Яны сталi гордасцю беларускай нацыi, бо свабоду Радзiмы ставiлi вышэй уласнага жыцця.

Першы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны быў самым трагiчным, калi краiна стаяла на краi безданi. Ва ўмовах адступлення i акружэння многiя камандзiры i чырвонаармейцы ў лiтаральным сэнсе слова грудзямi станавiлiся на абарону Радзiмы. I ў той жа час гэты перыяд быў вельмi скупы на ўзнагароды. У 1941 i 1942 гг. усяго 625 чалавек, з iх 14 беларусаў, былi ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза з больш чым 11 тыс. 600 чалавек, якiм гэта высокае званне было прысвоена за гераiчныя подзвiгi, здзейсненыя ў гады Вялiкай Айчыннай вайны.

З моманту свайго стварэння ў 1944 годзе, Беларускi дзяржаўны музей гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны быў заклiканы ўвекавечыць памяць аб подзвiгу герояў. Супрацоўнiкi музея пачалi пошук рэлiквiй вайны. Рабiлiся запыты ў сем’i загiнулых, у ваенкаматы, у архiвы, арганiзоўвалiся выезды ў экспедыцыi для апытання сведак подзвiгаў або ўстанаўлення дакладнага месца. Шмат рэчыўных i iнфармацыйных матэрыялаў было атрымана пры сустрэчах з членамi сем’яў — удовамi, бацькамi, дзецьмi, якiя перадавалi музею самае дарагое, што ў iх заставалася ад бацькi, брата, сына...

Супрацоўнiкi музея некалькi разоў наведвалi ў Маскве сям’ю Льва Мiхайлавiча Даватара, якая падарыла музею шмат асабiстых рэчаў загiнулага бацькi. Сын i дачка героя ў 1941 годзе былi школьнiкамi, якiм бацька пiсаў цёплыя аптымiстычныя пiсьмы з фронту незадоўга да сваёй гiбелi. У вераснi 1941 г. ён звяртаўся да сына Аляксандра: «Дарагi Саша! Абяцай мне вучыцца на «выдатна», а я абяцаю табе на «выдатна» бiць ворага...». Бацька стрымаў сваё слова. У баях на акупаванай тэрыторыi Беларусi, Смаленскай вобласцi, а пазней у перыяд бiтвы за Маскву Леў Даватар са сваiмi коннiкамi вiхрам урываўся ў размяшчэнне працiўнiка, умела i смела грамiў яго гарнiзоны i штабы, знiшчаючы ворага i сеючы панiку ў яго стане. Ён загiнуў 19 снежня 1941 г. падчас контрнаступлення пад Масквой. Праз два днi яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна.

У першае пасляваеннае дзесяцiгоддзе ў музеi ўжо мелася на захоўваннi i большай часткай экспанавалася нямала матэрыялаў, звязаных з подзвiгамi нашых землякоў. Усе ахвотна адгукалiся на просьбы музея перадаць на захоўванне свяшчэнныя рэлiквii, якiя займаюць дастойнае месца ў экспазiцыi. Гэта кашуля Мiхаiла Сiльнiцкага, кулямётчыка партызанскага атрада Д. Райцава. 19-гадовы Мiхаiл загiнуў 23 сакавiка 1942 г. у няроўным баi ў рукапашнай схватцы з гiтлераўцамi, прыкрываючы адыход атрада. У тым жа годзе яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна. У 1951 г. родныя героя перадалi музею яго кашулю, якая экспануецца ў адной з музейных залаў разам з лiстоўкай аб яго подзвiгу i iншымi матэрыяламi.

Пасля вайны ўдава Цiхана Пiменавiча Бумажкова — першага з партызан, якi ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, — перадала ў дар музею гiмнасцёрку мужа, многiя дакументы, даваенныя падзякi, пiсьмы. Сёння, чытаючы пiсьмы загiнулага героя, датаваныя вераснем 1941 г., разумееш, чаму гэтыя людзi так бясстрашна абаранялi рубяжы сваёй Радзiмы. Любоў да роднай зямлi i вера ў перамогу былi вызначальнымi ў iх гераiчных дзеяннях у гады вайны. Кожны з iх станавiўся творцай Вялiкай Перамогi, салют якой яны так i не ўбачылi. Але музей заўсёды будзе захоўваць памяць аб iх i перадаваць гэту памяць наступным пакаленням.

Галiна БАБУСЕНКА,

вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага музея гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Газета «Звязда» ад 23 чэрвеня 1945 года адзначыла подзвiгi i апублiкавала фотапартрэты многiх з першых Герояў Савецкага Саюза пад рубрыкай «Вечная сла
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика