Нелегалы-рыбаловы
Трое грамадзян Украiны перайшлi мяжу ў Маларыцкiм раёне i рашылi парыбачыць у мелiярацыўных каналах, але былi затрыманыя пагранiчнiкамi. Меру адказнасцi няўдалым рыбаловам вызначыць суд.
ЗАКАЗНIКI — НА АГЛЕДЗIНЫ Iнвентарызацыю заказнiкаў на тэрыторыi Брэсцкай вобласцi праводзяць разам вучоныя Палескага аграрна-экалагiчнага iнстытута i Брэсцкага дзяржунiверсiтэта iмя Пушкiна. Усяго на Брэстчыне каля трох дзесяткаў заказнiкаў i запаведных зон. Да канца года навукоўцы павiнны выявiць як пазiтыўныя, так i негатыўныя бакi развiцця гэтых тэрыторый. Яна СВЕТАВА. ЗАТРЫМАНЫ «КIШЭННIКI» Ранiцай у салоне аўтобуса, што курсiруе ў Вiцебску па маршруту № 12, на адным з цэнтральных маршрутаў мiлiцыянеры затрымалi пару кiшэннiкаў. Iмi аказалiся мясцовыя жыхары, беспрацоўныя: раней судзiмая жанчына 1973 года нараджэння i яе 51-гадовы «напарнiк». Яны спрабавалi скрасцi кашалёк з сумачкi пенсiянеркi, дзе знаходзiлiся ўсяго толькi 23 тысячы беларускiх рублёў. ЗНАЙШЛI ГРАНАТЫ... Пры правядзеннi вышуковых работ у лясным масiве ля вёскi Асiнторф Дубровенскага раёна былi знойдзены 14 гранат «Ф-1», граната «РГ-42», а таксама 2 мiнамётныя мiны калiбру 120 мiлiметраў часоў Вялiкай Айчыннай вайны. ВАРТАЎНIК ЗГАРЭЎ Ноччу ў будаўнiчым вагончыку ля будоўлi жывёлагадоўчага комплексу гаспадаркi «Туркоўскi» ў вёсцы Супорнiца Мiёрскага раёна адбыўся пажар. Згарэў вагончык агульнай плошчай 12 квадратных метраў. Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-цэнтры УУС Вiцебскага аблвыканкама, на месцы пажару быў знойдзены труп вартаўнiка ПМК-55 1951 года нараджэння. Аляксандр ПУКШАНСКI. ЧЭКIСЦКIЯ IНВЕСТЫЦЫI Беларускiя чэкiсты не толькi стаяць на варце дзяржаўнай бяспекi, але i аказваюць дапамогу айчынным вытворцам. Паводле звестак прэс-службы ўпраўлення КДБ па Мiнску i сталiчнай вобласцi, за 6 месяцаў гэтага года чэкiсты прыцягнулi iнвестыцыi на агульную суму 1,47 мiльярда рублёў. Апроч таго супрацоўнiкi УКДБ вярнулi ў даход дзяржавы 2,05 мiльярда рублёў i прадухiлiлi ўрон у памеры 2,11 мiльярда рублёў. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трое грамадзян Украiны перайшлi мяжу ў Маларыцкiм раёне i рашылi парыбачыць у мелiярацыўных каналах, але былi затрыманыя пагранiчнiкамi. Меру адказнас |
|