Бернд Штанге аб’явiў састаў кандыдатаў на матч з Iзраiлем
Кар. БЕЛТА
Новы галоўны трэнер зборнай Беларусi па футболу Бернд Штанге абнародаваў расшыраны састаў iгракоў, запрошаных для падрыхтоўкi да таварыскага матча са зборнай Iзраiля, якi адбудзецца 22 жнiўня на мiнскiм стадыёне «Дынама». Гэты паядынак стане першым для нямецкага спецыялiста на пасадзе рулявога беларускай дружыны.
У спiсе кандыдатаў 24 футбалiсты: варатары — Юрый Жаўноў, Антон Амельчанка (абодва — «Масква», Расiя), Васiль Хамутоўскi («Томь», Расiя), Уладзiмiр Гаеў («Чарнаморац», Украiна); абаронцы i паўабаронцы — Ян Цiгараў («Металург», Запарожжа, Украiна), Арцём Радзькоў (БАТЭ, Барысаў), Павел Пласконны («Шахцёр», Салiгорск), Сяргей Амельянчук («Растоў», Расiя), Аляксандр Юрэвiч ( «Карпаты», Украiна), Дзянiс Коўба («Крылы Саветаў», Расiя), Уладзiмiр Карыцька («Чарнаморац», Украiна), Аляксандр Кульчы («Томь», Расiя), Максiм Рамашчанка («Тарпеда», Масква, Расiя), Цiмафей Калачоў («Растоў», Расiя), Вiталiй Кутузаў («Пiза», Iталiя), Аляксей Сучкоў («Карпаты», Украiна), Мiкалай Кашэўскi («Металург», Запарожжа, Украiна), Аляксандр Глеб («Арсенал», Англiя), Аляксей Сквярнюк («Крылы Саветаў», Расiя), Алег Страхановiч (МТЗ-РIПА, Мiнск); нападаючыя — Генадзь Блiзнюк (БАТЭ, Барысаў), Сяргей Карнiленка («Днепр», Украiна), Раман Васiлюк («Гомель»), Вiталь Радзiвонаў (БАТЭ, Барысаў). Каманда першую трэнiроўку правядзе 20 жніўня ў Стайках. А на наступны дзень на мiнскiм стадыёне «Дынама» футбольная зборная Беларусi правядзе афiцыйную трэнiроўку, на якую будуць дапушчаны балельшчыкi. Пачатак заняткаў — 19.30. У чэмпiянаце Беларусi па футболу лiдар першынства барысаўскi БАТЭ нечакана прайграў у гасцях дэбютанту вышэйшага дывiзiёна «Смаргонi» з мiнiмальным лiкам 0:1. Аднак гэтае паражэнне не перашкодзiла барысаўчанам захаваць за сабой першы радок у турнiрнай таблiцы з 33 ачкамi. Сталiчны МТЗ-РIПА не змог скарыстацца асечкай лiдара i ў выязным паядынку з аўтсайдарам першынства «Дарыдай» быў задаволены толькi нiчыёй — 1:1. У трактаразаводцаў па-ранейшаму другое месца i 29 ачкоў. Вынiкi астатнiх сустрэч: «Гомель» — «Шахцёр» (Салiгорск) — 1:1, «Нафтан» (Наваполацк) — «Нёман» (Гродна) — 1:0, «Тарпеда» (Жодзiна) — «Днепр» (Магiлёў) — 2:0, «Вiцебск» — «Мiнск» — 1:0.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы галоўны трэнер зборнай Беларусi па футболу Бернд Штанге абнародаваў расшыраны састаў iгракоў, запрошаных для падрыхтоўкi да таварыскага матча са |
|