21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лёзна: тут тварыў Шагал!

26.08.2009 08:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

МТС — аграгарадкам

Лёзненшчына сустрэла дажджамi. Але нават дрэннае надвор’е не сапсавала прыемных уражанняў ад наведвання гэтага краю.

На чыгуначнай станцыi Лёзна чутны грукат будаўнiчых работ — будуецца пераходны мост над пуцямi, амаль такi ж, як у Вiцебску, ды iншых буйных гарадах. Старшыня Лёзненскага раённага Савета дэпутатаў Тамара Дрылёнак растлумачыла, што на будоўлi вельмi старанна працуюць ваеннаслужачыя 77-га асобнага Чырванасцяжнага маставога чыгуначнага батальёна. Людзi ў пагонах паабяцалi, што ўжо ўвосень гэты сучасны мост адкрыецца. А ён вельмi неабходны жыхарам гарадскога пасёлка i гасцям! Здараецца, цягнiкi, што вязуць грузы на Маскву, Прыбалтыку i г.д., стаяць на станцыi гадзiну i больш. А як у гэты час перайсцi рэйкi? Маставы батальён ужо зрабiў у краi шмат чаго добрага: колькi безгаспадарчых дамоў разабраў, ды i мост праз рэчку Машна ў райцэнтры пабудаваў два гады таму.

Прыемна мяне ўразiла шыльда на фасадзе прыгожага Лёзненскага раённага Дома культуры, якая паведамляе: «На гэтым месцы знаходзiлася сядзiба сям’i, з якой паходзiў мастак МАРК ШАГАЛ, 1887—1985». Менавiта тут, як мяркуецца, i нарадзiўся майстар. У Лёзна трымаў цырульню ягоны родны дзядзька, якога хатнiя ласкава называлi Зуся. Тут пражывалi дзед i бабка будучай сусветнай знакамiтасцi, яго шматлiкая радня. Тое, што Шагал жыў у Вiцебску, добра ведаюць прыхiльнiкi яго творчасцi. Але ж i Лёзна таксама мае права заявiць на ўвесь свет: той самы генiй Шагал — наш зямляк. I ён сам лiчыў Лёзна сваёй малой Радзiмай. Шкада, што дом у Лёзне не захаваўся да нашых дзён. Але ж ён будзе жыць у стагоддзях, выяўлены на аднайменнай карцiне Марка Шагала.

Дарэчы, у Доме культуры знаходзiцца адзiн з дылерскiх пунктаў, дзе можна стаць абанентам МТС. I шмат хто з жыхароў Лёзна, дзе налiчваецца каля 6,6 тысячы чалавек, ужо даўно ў камандзе клiентаў МТС. Кампанiя не расчароўвае нi iх, нi новых сваiх абанентаў.

Ды i далёка ад райцэнтра МТС забяспечвае вяскоўцаў i прыезджых самай надзейнай i сучаснай мабiльнай сувяззю.

Асабiста праверыў гэта, знаходзячыся ў аграгарадку Веляшковiчы, што кiламетрах у 13-цi ад райцэнтра. Гэтая вёска ў пазамiнулым годзе стала першым аграгарадком на Лёзненшчыне. А ўсяго ў раёне павiнна адкрыцца больш дзесяцi такiх жа «сучасных вёсак». Як расказала старшыня Веляшковiцкага сельскага Савета дэпутатаў Людмiла Iванаўна Васiлькова, у самiм аграгарадку жывуць каля 400 чалавек, а ва ўсiм сельсавеце, што ўключае 33 населеныя пункты, — больш як 1950.

Разам з ветлiвай i абаяльнай старшынёй зайшлi мы ў школу, якой ужо больш як 140 гадоў! Калi падыходзiлi да будынка, заўважылi, што на трубе над дахам адпачывае бусел, быццам абяцае гэтым сценам утульнасць i ўдачу. Дырэктар школы Пётр Вiнаградаў расказаў пра педагагiчны калектыў i вучняў. Апошнiя, дзякуючы добраму выкладанню фiзiкi i iнфарматыкi настаўнiка Пятра Громава, заваявалi прызавое месца ў рэспублiканскiм конкурсе па iнфарматыцы, абышлi такiм чынам шмат гарадскiх равеснiкаў. Летась школьнiкi зарабiлi на здачы макулатуры, металалому i вырошчваннi агароднiны каля 5 мiльёнаў рублёў.

У спартзале актыўна займалiся фiзкультурай... дарослыя. Цiкава, што тут арганiзаваны заняткi па шэйпiнгу для вясковых жанчын. Так што iдэальныя фiгуры i заўсёды добры настрой энергiчным i працавiтым жанчынам аграгарадка гарантаваныя.

Факт, з якiм не паспрачацца: так ужо атрымалася, што ўсе, з кiм я гутарыў i пазнаёмiўся на Лёзненшчыне ў гэты дзень, былi абанентамi МТС. Усе без выключэння! Яны зацiкаўлена расказвалi мне пра тое, дзе i як з’яўляюцца новыя вышкi iх сотавага аператара. Каб сувязь ад МТС яшчэ больш прыемна радавала сваiх абанентаў, колькасць такiх тэхнiчных збудаванняў павялiчваецца, пашыраецца тэрыторыя забеспячэння сувязi, якая ўжо складае больш за 83 працэнты Вiцебскай вобласцi.

Вядучы рубрыкi Аляксандр ПУКШАНСКI.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лёзненшчына сустрэла дажджамi. Але нават дрэннае надвор’е не сапсавала прыемных уражанняў ад наведвання гэтага краю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика