«У любовi, веры i надзеi трымайце сэрцы!..»Вершы i песнi гродзенскай паэтэсы Людмiлы Кебiч прайшлi ў Мiнску на бiс У сталiчным Доме дружбы прайшоў творчы вечар паэтэсы з Гродна Людмiлы Кебiч. Удзел у iм прынялi прыхiльнiкi яе таленту, паплечнiкi па лiтаратурным цэху, студэнцкая моладзь. Людмiла Кебiч – выкладчык тэорыi музыкi Гродзенскага каледжа мастацтваў i аўтар чатырох паэтычных зборнiкаў. А з паўсотнi яе вершаў сталi выдатнымi лiрычнымi песнямi. Да паэзii Людмiлы Кебiч звяртаюцца нават беларускiя кампазiтары-прафесiяналы, сярод якiх Вiктар Войцiк, Ядвiга Паплаўская, Леанiд Захлеўны. Але найлепшы яе памочнiк у песеннай справе — муж Генадзь, таксама выкладчык каледжа мастацтваў, вiртуоз-музыкант, якi iграе на многiх iнструментах. Ён аўтар музыкi да большасцi яе вершаў, а побач з жонкай на сцэне яшчэ i акампанiятар, бо свае песнi Людмiла Кебiч выконвае сама, i гэта выдатна атрымлiваецца (разам з мужам яны закончылi ў свой час Маладзечанскае музычнае вучылiшча). З маладосцi два гэтых прыгожых, цiкавых i таленавiтых чалавекi крочаць поруч у жыццi i ў працы, у ладзе i згодзе выхавалi траiх дзяцей, дапамагаюць гадаваць унукаў i... ствараюць песнi ў розных стылях — эстрадным, народным i нават джазавым. Многiя з iх, ранейшыя i новыя, а таксама вершы Людмiлы Кебiч прагучалi на вечарыне. I трэба сказаць, не пакiнулi раўнадушнымi нiкога з прысутных. Гасцям з Гродна шчодра апладзiравалi, з задавальненнем падпявалi, а асаблiва ўпадабаную кампазiцыю “Пераборы” (дарэчы, менавiта з яе некалi пачалася песенная творчасць сямейнага тандэма) нават папрасiлi паўтарыць на бiс. Уласна мне даўно не даводзiлася бачыць, каб нехта з пiсьменнiкаў здолеў гэтак нясумна i нязмушана правесцi сваю паэтычную iмпрэзу, захапiць увагу аўдыторыi, прычым пераважна маладзёжнай, знайсцi з ёй кантакт i шчырае паразуменне. Невыпадкова за цудоўны вечар Людмiле i Генадзю Кебiч дзякавалi i сталiчныя калегi-пiсьменнiкi, i простыя прыхiльнiкi вершаванага радка. На роднай Гродзеншчыне Людмiла Кебiч — чалавек даволi вядомы, часта ўдзельнiчае ў творчых сустрэчах, узначальвае абласную арганiзацыю Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. А вось прэзентацыя сваёй творчасцi ў Мiнску, перад сталiчнай публiкай, — для яе дэбют. Разам з тым выступленне гродзенскай паэтэсы стала першай ластаўкай новага праекта, падрыхтаванага Саюзам пiсьменнiкаў Беларусi. Як расказаў сакратар праўлення гэтай грамадскай творчай арганiзацыi Георгiй Марчук, падобныя мерапрыемствы будуць ладзiцца i надалей з тым, каб папулярызаваць беларускую лiтаратуру i яе таленавiтых стваральнiкаў, нямала з якiх жывуць у правiнцыi. Мяркуецца, што ўжо вясной сталiчныя жыхары пазнаёмяцца з творчасцю пiсьменнiкаў з Вiцебшчыны, а пасля i з усiх астатнiх абласцей рэспублiкi. На думку Георгiя Марчука, такiя сустрэчы будуць цiкавымi i аматарам мастацкага слова, i самiм пiсьменнiкам, i прадстаўнiкам iншых творчых прафесiй. var begunhyper_auto_colors = new Array(); begunhyper_auto_pad = 83546951; // идентификатор площадки (Эту цифру вы получаете от Бегуна) begunhyper_auto_colors[0]='#000000'; // цвет ссылки объявлений begunhyper_auto_colors[1]='#000000'; // цвет текста объявления begunhyper_auto_colors[2]='#FFFFFF'; // цвет домена объявления begunhyper_auto_colors[3]='#FFFFFF'; // цвет фона блока объявлений begun_hyper_limit=1;Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вершы i песнi гродзенскай паэтэсы Людмiлы Кебiч прайшлi ў Мiнску на бiс
|
|