Пломбы з Усяславам Чарадзеем і Глебам Менскім ацэньваюць у Эрмітажы
У цэнтры Мiнску каля касцёла бернардынцаў археолагi адшукалi 14 свiнцова-алавянных пломбаў. Навукоўцы iнстытута гiсторыi Акадэмii навук Беларусi кажуць, што раней яны выкарыстоўвалiся як акцызы на таварах. Пломбы захавалiся на дзiва добра. Паводле словаў кiраўнiка раскопак Юрыя Каласоўскага, на адной з iх князi Усяслаў Чарадзей i яго сын Глеб Менскi.
Каласоўскi: Адзiн з iх барадаты, а другi - безбароды. Да таго ж, яны падобныя на iканапiсныя выявы. Гэтая гiпотэза навукоўцаў зараз правяраецца ў Санкт-Пецярбургу, куды былi адпраўленыя здымкi пломбы. Мяркуецца, што пломбы гэтыя датуюцца 12-ым стагоддзем, бо сярод iншых рэчаў — наканечнiкаў стрэл, баявых нажоў, вiзантыйскiх крыжыкаў — былi знойдзеныя ўпрыгожваннi радзiмiчаў (аднаго са старажытных беларускiх плямёнаў). Магчыма, некалi тут знаходзiўся гандлёвы склад. Каласоўскi: Магчыма, ён служыў мытным пастом, бо зусiм побач знаходзiцца Свiслач. Гэтыя рэшткi археолагi знайшлi на глыбiнi 3-3,5 метраў. А метрам вышэй навукоўцам патрапiўся багаты на знаходкi пласт 17-га стагоддзя. Нiбыта знайшлася сядзiба, якую некалi менскi стараста перадаў бернардынцам, - з яе i пачаўся касцёл. Каласоўскi: Незвычайна багатыя матэрыялы, брукаванка плiткай, пакладзенай на пласт гiдраiзаляцыi, вялiкая колькасць кафлi - у тым лiку з гербамi Сапегаў. Некаторыя рэшткi належаць нават напалеонаўскаму войску. Каласоўскi: Кулi, гузiкi i фрагмент кукарды. Еўрарадыё здабыла здымкi раскапаных пломбаў i прапануе параўнаць выявы беларускiх князёў з тымi малюнкамi i адбiткамi, з якiмi мы сустракалiся раней. Алена Акулiч Усяслаў Чарадзей Глеб Менскi Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтры Мiнску каля касцёла бернардынцаў археолагi адшукалi 14 свiнцова-алавянных пломбаў. |
|