Албанскія футбалісты прадалі матч з беларусамі?
Міністр адукацыі Албаніі Іллі Панга абвінаваціў футбольную зборную сваёй краіны ў тым, што яна прадала матчы з камандамі Беларусі і Румыніі.
Нагадаем, у перадапошнім матчы адборачнага цыклу да чэмпіянату Еўропы 2008 года, наша зборная ў гасцях перайграла албанцаў з лікам 4:2. Пасля гэтага Албанія пацярпела буйное паражэнне ад румынаў — 1:6. Іллі Панга накіраваў ліст УЕФА з просьбай расследаваць гэтыя два матчы, паведамляе “Прэсбол”. "Абедзве гульні, верагодна, быліі прададзеныя прэзідэнтам федэрацыі футболу Арманда Дука. Гэты факт — яскравае сведчанне, што ён выкарыстоўвае гульні нашай зборнай для ўласных інтарэсаў, зневажаючы пачуцці заўзятараў, таму я ласкава запрашаю УЕФА расследаваць два матчы”, — напісаў Панга. Сам прэзідэнт Албанскай федэрацыі футбола Арманд Дука назваў абвінавачанні беспадстаўнымі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр адукацыі Албаніі Іллі Панга абвінаваціў футбольную зборную сваёй краіны ў тым, што яна прадала матчы з камандамі Беларусі і Румыніі.Нагадаем, у перадапошнім матчы адборачнага цыклу да чэмпіянату Еўропы 2008 года, наша зборная ў гасцях перайграла албанцаў з лікам 4:2.Пасля гэтага Албанія пацярпела буйное паражэнне ад... |
|