Дзяўчына, прайграўшы ўсе грошы ў казіно, накінулася з нажом на ахоўніка
Наведвальніца мінскага казіно, прайграўшы ўсе грошы, з нажом накінулася на ахоўніка, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”.
Інцыдэнт адбыўся ў сталічным "Данькаў-клубе". Як паведаміў начальнік службы бяспекі забаўляльнага цэнтра Аляксандр Патапчык, яна была сталай наведвальніцай казіно, прычым нярэдка пакідала значныя сумы. Так здарылася і гэтым разам. Прайграўшы ўсе грошы, п’яная дзяўчына пачала скандаліць. Ахоўніку давялося ўжыць сілу. Дзяўчыну вывелі з клуба. Аднак аматарка казіно дастала нож, накінулася на ахоўніка і ўдарыла яго ў жывот. Затым у ход пайшлі зубы, ногі, кулакі Агульнымі намаганнямі дзяўчыну ўдалося ўціхамірыць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наведвальніца мінскага казіно, прайграўшы ўсе грошы, з нажом накінулася на ахоўніка, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”.Інцыдэнт адбыўся ў сталічным "Данькаў-клубе". |
|