Археолагі знайшлі пасад старажытнага Мінска
Унікальныя знаходкі, датаваныя ХІІ стагоддзем, выяўлены археолагамі на вуліцы Кірылы і Мяфодзія побач з касцёлам бернардзінцаў, паведамляе Першы канал. Дагэтуль лічылася, што першыя пабудовы тут з’явіліся ў ХVII стагоддзі.
У калекцыі археолагаў ужо больш чым 300 каштоўных так званых індывідуальных прадметаў і каля тысячы масавых. Сярод іх — капавушка (ад слова капацца ў вушах) — прататып сучасных ватных палачак, шахматныя пешкі, візантыйскія крыжыкі, якія сведчаць аб пражыванні на гэтай тэрыторыі вельмі заможных гараджан, шматлікія пярсцёнкі, манеты, дэталі вопраткі. Пломбаў з выявай княжацкіх знакаў, саміх князёў і абліччамі святых археолагі адкапалі 18 штук. Для параўнання: на ўсёй тэрыторыі замчышча была знойдзеная толькі адна пломба. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унікальныя знаходкі, датаваныя ХІІ стагоддзем, выяўлены археолагамі на вуліцы Кірылы і Мяфодзія побач з касцёлам бернардзінцаў, паведамляе Першы канал. |
|