21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Андрэй Тур: Па указе №760 зменаў не будзе. Гэта выключана, і ніякіх надзеяў

25.08.2009 22:00 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урад збіраецца пераглядаць падатковую нагрузку ды мытныя праблемы ЧУПаў. Падчас учорашняга страйку ІПэшнікаў начальнiк упраўлення па прадпрымальнiцтве Мiнгарвыканкаму Аляксандр Калiноўскi нечакана аб’явіў, быццам бы ўрад рыхтуе прапановы, якія зменяць да лепшага становішча прадпрымальнікаў.

Як даведалася Еўрарадыё, праблемы прадпрымальнікаў цяпер разглядае асабіста прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі. Аднак сёння намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур у інтэрв’ю Еўрарадыё развеяў надзеі наконт злашчаснага ўказа №760. Гэты указ недатыкальны!

Андрэй Тур: “Па 760-ым указе ніякіх зменаў не будзе. Гэта ўвогуле выключана, і ніякіх надзеяў. Няхай ніхто не распаўсюджвае з гэтай нагоды ніякіх чутак”.

Некаторыя змены ў заканадаўства, якое тычыцца малога бізнэсу, па словах намесніка міністра, усё ж такі ўносяцца:

Андрэй Тур: “Ну, вось, выйшаў, напрыклад 8-ы дэкрэт па рэгістрацыі. Мы прагаворваем зараз з Мытным камітэтам працэдуры, звязаныя з мытным афармленнем. То бок, калі з 1 студзеня наступнага года будзе ўводзіцца мытнае афармленне, як зрабіць так, каб ураўнаваць ЧУПы з індывідуальнымі прадпрымальнікамі? Паглядзець падатковую нагрузку па ЧУПах у святле некаторых тавараў. Вось гэтыя пытанні разгледзім”.

Тым часам, прадпрымальніца Кацярына Чыжык ужо другі месяц чакае адказу ад прэзідэнта. 16 лістапада старшыня Савета па малым бізнэсе і гандлі Кацярына Чыжык напісала ў Аадміністрацыю прэзідэнта ліст, дзе папрасіла Лукашэнку аб сустрэчы.

Еўрарадыё дазванілася ў Адміністрацыю прэзідэнта. Як аказалася, там адказ ужо пратэрмінавалі:

- Скажыце, калі ласка, праз колькі павінен прыйсці адказ, калі я дасылала ліст у адміністрацыю?

- Праз месяц.

Сама прадпрымальніца не згубіла надзеі дачакацца адказу:

Кацярына Чыжык: “Ну, вядома, чакаю. Я ведаю, што яно зарэгістравана, што яно нідзе не знікла. Таму чакаю сваёй чаргі. Мне абяцалі праінфармаваць. Але пакуль не праінфармавалі. Думаю, трэба проста пачакаць крыху. Усё ж такі гэта прэзідэнт, і ў яго, напэўна, шмат праблемаў”.

А да Новага года, калі пачне дзейнічаць Указ №760, засталося зусім мала часу.

Віталіна Грахоўская

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад збіраецца пераглядаць падатковую нагрузку ды мытныя праблемы ЧУПаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика